NGC 19 (іншае абазначэнне — PGC 759) — спіральная галактыка 13-й зорнай велічыні ў сузор’і Андрамеда.
Гісторыя У арыгінальным выданні каталога 1860 года Дрэер апісвае аб’ект як «надзвычай слабую галактыку, злёгку выцягнутую, аточаную трыма вельмі слабымі зоркамі» (). Паказаныя ў каталозе каардынаты галактыкі (, ) адрозніваюцца ад сапраўдных на 75 з па прамым узыходжанні і на 8 вуглавых хвілін па скланенні. Паводле Корвіна, аналагічная памылка характэрная для трох іншых галактык (NGC 21, 7831, 7836, 6), адкрытых у тую ж ноч, што і NGC 19, аднак тры характэрных зоркі, змешчаных у асяроддзі галактыкі робяць ідэнтыфікацыю досыць надзейнай. Каардынаты NGC 19, знойдзеныя Люісам, маюць яшчэ большую абмылу і практычна супадаюць з праўдзівымі каардынатамі галактыкі NGC 21, з прычыны чаго гэтыя дзве галактыкі часта хібна атаясамляюць.
Выходзячы з чырвонага зрушэння 4790 км/с, адлегласць да галактыкі складае 210 млн св. гадоў, што добра дапасуецца з адлегласцямі 185—235 св. гадоў, атрыманымі іншымі спосабамі. Ацэньваючы кутнія памеры галактыкі ў 0,6-1,2 вуглавых хвілін, атрымваем дыяметр каля 75 тыс. св. гадоў.
NGC 19 разам з NGC 13, 20, 29, 39 і некаторымі іншымі галактыкамі лічыцца чальцом групы LGG 001 (група NGC 7831).
Крыніцы
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1885 годзе 0019 Катэгорыя:Андрамеда (сузор’е) Катэгорыя:Спіральныя галактыкі