Ру́ква, РукуаАфрика: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 325. — 671 с. с илл. — бяссцёкавае салёнае возера ў Афрыцы, у паўднёва-заходняй частцы Танзаніі.

Возера знаходзіцца ў бяссцёкавай упадзіне паміж азёрамі Ньяса і Танганьіка на вышыні 792 м над узроўнем мора. Даўжыня возера да 150 км, шырыня 25—30 км. Памеры возера вагаюцца ў вільготны перыяд, у засушлівы перыяд яно можа перасыхаць. Плошча басейна каля 80 000 км². У возера ўпадаюць рэкі Каву, Чамбуа, Рунгва, Кікамба і інш.

Возера адкрыта ў 1880 годзе шатландскім геолагам Дж. Томсанам ().

Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 325. — 671 с. с илл.

Спасылкі Lake Rukwa // Encyclopædia Britannica Lake Rukwa // Utalii Travel & Safari

Катэгорыя:Азёры Танзаніі Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Афрыкі