Язэп Мацеевіч Белагаловы (, — 1928 ?, Масква ?, АДПУ) — рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, педагог.
Біяграфія Вучыўся ў Пецярбургу ў прыватнай каталіцкай гімназіі пры касцёле Св. Кацярыны і ў 6-й гімназіі. Скончыў Пецярбургу Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1903) і Мітрапалітальную духоўную акадэмію (1907). Кандыдат тэалогіі і магістр кананічнага права. Пасвечаны ў святары ў 1906 годзе.
У 1907—1910 гадах працаваў настаўнікам рэлігіі ў Смаленску ў мужчынскай гімназіі і ў рэальным вучылішчы. 14 жніўня 1910 года прызначаны выкладчыкам Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Адмовіўся праспяваць «многие лета» расійскаму цару і быў высланы за мяжу, жыў у Рыме, Інсбруку.
У 1913—1918 гадах — зноў у Пецярбургу, намеснік прафесара грамадзянскага і кананічнага права ў духоўнай акадэміі. Адначасова выкладаў Закон Божы ў Інстытуце архітэктуры, у Мікалаеўскай школе кавалерыі і ў Канстанцінаўскай школе артылерыі.
У 1918 годзе прызначаны пробашчам і дэканам у Магілёў. Выконваў абавязкі афіцыяла біскупскай курыі ў Мінску. Арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі і інтэрніраваны ў Смаленску. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магілёў. Актыўна выступаў за беларусізацыю рэлігійнага жыцця, адраджэнне ўніяцтва ў Беларусі.
Знявольваўся Надзвычайнай камісіяй БССР у 1921 годзе. У 1926 годзе схоплены АДПУ, асуджаны на 5 гадоў лагераў без права на амністыю. У 1928 годзе з Салаўкоў дастаўлены ў Маскву ў турму на Лубянцы, дзе, верагодна, і быў закатаваны.
Літаратура
Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998.
Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Постаці расійскага каталіцтва