Захар Якаўлевіч Бірала (псеўданімы: Бульбянік; Захар Бульбянік; Селянін Бульбянік; Зэшка Бірала; Зэшка; , в. Раўнаполле Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — , Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі , сатырык.

Біяграфія Пасля сканчэння пачатковай школы актыўна займаўся самаадукацыяй. У 1925—1928 працаваў разам з бацькамі на сваёй гаспадарцы. Першыя вершы надрукаваў у 1926 у газеце «Беларуская вёска». У хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца на старонках газет «Чырвоная змена», «Савецкая Беларусь», часопіса «Малады араты».

У 1928—1931 гг. вучыўся на рабфаку пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Скончыў у 1934 годзе Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут.

У 1934—1936 выкладаў беларускую і рускую мовы ў Лагойскай сярэдняй школе.

Арыштаваны 14.11.1936; у 1937 прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобласці на станцыі Сухабязводная, дзе працаваў на лесанарыхтоўках.

Вызвалены ў 1940. У 1940—1941 настаўнічаў у вёсцы Сенніца Мінскага раёна, выкладаў беларускую мову і літаратуру.

Падчас вайны жыў з бацькамі ў вёсцы Астравы Рудзенскага раёна. У 1944—1945 у дзеючай арміі, быў цяжка паранены.

У 1945-1973 выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры Мар’інагорскага сельгастэхнікума. Арганізаваў у тэхнікуме літаратурны гурток. Быў кіраўніком літаратурнага аб’яднання пры раённай газеце «Сцяг працы». Рэабілітаваны ў 1958. Толькі пасля рэабілітацыі мог зноў публікаваць свае кнігі.

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1980 года.

Памёр года ў Мар’інай Горцы. Пахаваны ў Пухавічах.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені і медалямі.

Творчасць Друкаваўся з 1925 г. Выступаў у жанры сатыры і гумару. Аўтар кніг гумарыстычных вершаў «Смех і радасць вёскі» (1929), «Цвітуць кветкі» (1963), «У пажарным парадку» (1968), «На светлым чорнае» (1974), «Прыляцела птушка» (1977), зборніка лірыкі, сатыры і гумару «Розы і крапіва» (1986).

Ушанаванне памяці У лютым 2016 года ў пасёлку Мар’іна на доме, у якім з 1984 года па 1993 год жыў пісьменнік, з’явілася мемарыяльная дошка За­ха­ру Бі­ра­лу.

Літаратура Саламевіч. Слоўнік псеўданімаў, с. 169; БП, т. 1.

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР