Юлій Таўбін, сапр.: Юдаль Абрамавіч Таўбін (, Астрагожск, Варонежская губерня, цяпер Варонежская вобласць, Расія — 29 або 30 кастрычніка 1937, Менск, БССР) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Пасля заканчэння сямігодкі (1928) паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.
Дэбютаваў у прэсе, найбольш верагодна, у 1925 (нататка «Трэба падцягнуцца!» у часопісе «Беларускі піонэр»http://belisrael.info/?p=13208), а першая публікацыя верша адбылася ў 1926 (часопіс «Маладняк Калініншчыны», Клімавічы). Увосень 1930 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Агні». Стаў членам БелАППа. Тагачасная крытыка ставілася да паэта насцярожана; яго абвінавачвалі ў рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры. У 1931—1933 г. вучыўся ў Мінску.
Арыштаваны ў канцы лютага 1933 г. (паводле звестак дачкі паэта Аркадзя Куляшова Валянціны, «повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку»). Прыгавораны 10 жніўня 1933 года да 2 гадоў ссылкі. Тэрмін адбываў у Цюмені. Настойліва вывучаў англійскую мову, многа перакладаў з яе. Перакладаў таксама творы Г. Гейнэ, У. Маякоўскага. 4 лістапада 1936 года паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29 кастрычніка 1937 года выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу. Рэабілітаваны 29 жніўня 1956 года.
У 2010-х гадах даследаваннем творчасці Ю. Таўбіна актыўна займаўся В. Жыбуль. У 2017 А. Хадановіч уклаў зборнік Ю. Таўбіна «Выбранае» для серыі «Паэты планеты» і падрыхтаваў адкрытую лекцыю, прысвечаную Таўбінуhttps://www.youtube.com/watch?time_continue=282&v=xYR1TCOvxtw. У тым жа годзе з’явіўся беларуска-польскі фільм «Зніклая паэзія», дзе папулярна распавядаецца пра Т. Кляшторнага, М. Кульбака, Ю. Таўбіна, І. Харыкаhttp://belisrael.info/?p=13183.
Бібліяграфія Каб жыць, спяваць і не старэць…: Вершы. 1928—1930. Мн., 1931; Тры паэмы. Мн., 1931; Мая другая кніга: Вершы. Мн., 1932; Таўрыда: Паэма. Мн., 1932; Выбраныя вершы. Мн., 1957; Вершы. Мн., 1969. Выбранае. Мн., 2017.
Літаратура
— Т. 6. — С. 78.
Бечык В. Голас маладосці // ЛіМ. 1973. 8 сак.; Грахоўскі С. Жыве ў памяці маёй: Успаміны // Дзень паэзіі-73. Мн., 1973; Азгур З. Пад небам і пад дахам майстэрні: [Успаміны] // Полымя. 1974, № 2; Бярозкін Р. Пра Юлія Таўбіна // Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. Мн., 1974; Маракоў Л. Ліст з таго свету // Голас Радзімы. 1999. 26 жн.
Спасылкі
Юлій Таўбін. З паэмы «Таўрыда» Юлій Таўбін. «З пабітаю лютняй ідзе паэт…» Юлі Таўбін. Выбраныя вершы. Выканаўца — Васiль Белацаркоўскі (аудыё)
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Мсціслаўская філія Маладняка Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР