Фальварак (, ад — хутар, ферма) — невялікае сельскае паселішча ў 1—5 двароў.
Першапачаткова фальваркам называлася адмысловая феадальная гаспадарка, спецыялізаваная выключна на вытворчасці збожжа на продаж. Пазней значэнне пашырылася на тып гаспадарчых паселішчаў, што будаваліся побач з маёнткамі, дзе жылі ўладальнікі фальваркаў.
Фальваркі пачалі ўзнікаць на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове XVI стагоддзя ў сувязі з правядзеннем аграрнай рэформы 1557 годаТрацевский В. В. История архитектуры народного жилища Белоруссии. — Мн., 1989. і праіснавалі як тып паселішча ажно да 1930-х гадоў.
Крыніцы
Літаратура Беларускае народнае жыллё — Мн., 1973.
Катэгорыя:Гістарычная геаграфія Польшчы Катэгорыя:Гістарычная геаграфія Беларусі Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае Катэгорыя:Сельская геаграфія Катэгорыя:Населеныя пункты