Уладзіслаў Канстанцінавіч Борзабагаты (, вёска Рутка, Навагрудскі павет, Літоўска-Гродзенская губерня, Расійская Імперыя, — , мястэчка Любяшова, Пінскі павет, Мінская губерня, Расійская Імперыя) — медык, кіраўнік Судзеньскага паўстання (1863—1864) у Навагрудскім павеце Мінскай губерні, мемуарыст.
Карыстаўся крыптанімам K.B.
Паходжанне і сям'я
Належаў да старажытнага шляхецкага роду Борзабагатых гербу «Яліта», які вядомы з пачатку XVII ст., а прадстаўнікі яго пачаткова былі праваслаўнымі і валодалі невялікімі маёнткамі ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ — каля Навагрудка і Слуцка: вёскі Студзянец, Крымілавічы, Кулікова, Залюбеча, Залужжа і БыхаўшчынаІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 22..
Уладзіслаў Борзабагаты нарадзіўся 23 красавіка (5 мая) 1831 г. у спадчынным маёнтку РуткаЗараз гэтая вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі мае назву «Рутка 1». ў Навагрудскім павеце (Гродзенская губерня, Расійская Імперыя) у сярэднезаможнай дваранскай каталіцкай сям'і Канстанціна Францавіча Борзабагатага (1811—1843) і яго жонкі Юлііі Янаўны Туганоўскай (1812—1880)Ігнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 21—23.. Юлія Туганоўская была дачкой суседняга маянткоўца. У шлюбе Кастанціна і Юліі нарадзілася яшчэ 6 сыноў: Юзаф Канстанцінавіч Борзабагаты (1832—1865), вайсковы ўрач Баляслаў Канстанцінавіч Борзабагаты (1833—?), Станіслаў Канстанцінавіч Борзабагаты (1834—?), паўстанец Антоній Канстанцінавіч Борзабагаты (1836—1900), Францішак Канстанцінавіч Борзабагаты і Ігнат Канстанцінавіч Борзабагаты (1835—?)Ігнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 24.. Канстанцін Францавіч Борзабагаты служыў на выбарных дваранскіх пасадах — спачатку навагрудскім павятовым межавым суддзёй, а пасля гродзенскім губернскім межавым суддзёй.
Дзед Уладзіслава — Франц (Францішак) Андрэевіч Борзабагаты — быў навагрудскім павятовым суддзёй і ў спадчыну ад бабулі (Кацярыны са шляхецкага роду Іздзебскіх) атрымаў маёнткі Студзянец і Крымілавічы (Кржымілавічы). Прадзед Андрэй Вінцэнтавіч Борзабагаты атрымаў пасаду вознага Новагародскага ваяводства.
Спачатку Уладзіслаў Канстанцінавіч Борзабагаты быў хрышчаны ў 1831 г. бацькамі ва ўніяцкай царкве ў вёсцы Сянежыцы Навагрудскага павета і атрымаў імя «Уладзіслаў»Ігнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 21.. Пазней, у пяцігадовым узросце быў (па жаданні бацькоў) 11 жніўня 1836 г. хрышчаны ў Навагрудку ў каталіцтва і атрымаў імя «Уладзіслаў Марк», з якіх звычайна карыстаўся імем «Уладзіслаў».
Маёнткі Бацька Уладзіслава Канстанцін Францавіч Борзабагаты атрымаў у 1820 г. у спадчыну па тастаменту ад свайго пляменніка Людвіка Борзабагатага маёнтак Рутка з 70 прыгоннымі (34 мужчынскага полу і 36 жаночага), а ў 1829 г. у спадчыну ад свайго бацькі Франца частку маёнтка СтудзянецІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 22, 23, 24..
Уладзіслаў нарадзіўся і вырас у Рутцы ў бацькоўскім новым драўляным палацыку плошчай 36x13,5 аршын.
Адукацыя Пачатковую адукацыю і выхаванне атрымаў у бацькоўскім доме пад наглядам сваёй маці, што дазволіла Уладзіславу ў 1842 г. паступіць адразу ў трэці клас вучылішча ў Навагрудку, дзе быў 5-гадовы тэрмін навучанняІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 22, 27..
У 1846 г. Уладзіслаў стаў вучыцца ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, куды юнаку дапамог паступіць на навучанне даўні знаёмы яго маці — дваранін-кальвініст і маянтковец Павел Воўк, які быў мецэнатам і ахвяраваў значныя сродкі на ўтрыманне Слуцкай кальвінсцкай гімназіі. Менавіта па пратэкцыі Паўла Воўка Уладзіслава Борзабагатага прынялі ў гімназію як кальвініста, хоць у сапраўднасці Уладзіслаў ім не быўІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 28.. У 1848 г. Уладзіславу прышлося пакінуць гімназію за беспадстаўныя абвінавачанні з боку гімназічнай адміністрацыі ў нядобранадзейнасці, што з той пары, паводле ўласных успамінаў, настроіла юнака «супраць усяго рускага»Ігнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 29, 30..
У 1848 г. Уладзіслаў паступіў у Мінскую гімназію з умовай, што ён будзе жыць у інтэрнаце пад наглядамІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 30.. За ўдзел у мінскай секцыі тайнай арганізацыі «Братні саюз літоўскай моладзі», у 1849 г. Уладзіслаў быў выключаны з Мінскай гімназіі без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановыІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 31.. Пасля следства быў асуджаны на экзекуцыю, і 27 чэрвеня 1849 г. (у дзень сваіх імянін) у Мінску ў двары гімназіі пры прысутнасці іншых гімназістаў атрымаў на лаўцы замест 100 прысуджаных удараў лазовай палкай 101 удар, што дало Уладзіславу падставу называць сябе «кавалерам 101 рускай палкі»Ігнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 32.. Публічны здзек абвастрыў яго нянавісць да расійскіх улад.
Пачаў займацца самаадукацыяй: філасофія, палітычная эканомія (эканамічная тэорыя).
Пасля амністыі ў 1855 г., якую новы расійскі імператар Аляксандр II даў усім выключаным па палітычным матывам навучэнцам, Уладзіслаў паступіў у канцы 1855 г. на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэтаІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 33, 34.. У час вучобы далучыўся да канспіратыўнай студэнцкай суполкі «Агул»Ігнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 35..
Праца гувярнёрам і шлюб Пасля выключэння з Мінскай гімназіі пачаў працаваць у Навагрудку ў навагрудскага павятовага ўрача П.Ф. Гнаінскага гувярнёрам яго дзяцей. У доме Гнаінскага пазнаёміўся з іншай гувярнанткай урача — Фані Штрудзель дэ Бельмон (Fanny Strudel de Belmont), якая нарадзілася ў Лазане (Швейцарыя) і была швейцаркай. 15 жніўня 1854 г. Уладзіслаў ажаніўся з Фані ў Навагрудку. Яго жонка Фані пачала называцца на мясцовы манер як «Францішка». У шлюбе нарадзіліся 8 дзяцей, з якіх выжылі толькі дачка Вераніка (1859—1953) і сын Уладзіслаў (1862 г.нар.).
Працоўная дзейнасць на радзіме да Студзеньскага паўстання Пасля атрымання 10 чэрвеня 1861 г. дыплома выпускніка Маскоўскага ўніверсітэта працаваў урачом у НавагрудкуІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 36.. У красавіку 1861 г. Уладзіслаў Борзабагаты быў у ліку тых асоб, якія наладзілі ўрачыстую сустрэчу Уладзіславу Міцкевічу (сыну паэта Адама Міцкевіча), які наведаў НавагрудакІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 41..
Удзел у Студзеньскім паўстанні (1863—1864) У 1862 г. стаў прадстаўніком Літоўскага правінцыйнага камітэта ў Навагрудскім павеце, а паўстанцкая арганізацыя дзякуючы Борзабагатаму ў канцы 1862 г. налічвала звыш 100 чалавек (у тым ліку брат жонкі — Рудольф Штрудзель)Ігнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 40, 43, 44..
Падчас Судзеньскага паўстання (1863—1864) у студзені-лютым 1863 г. быў паўстанцкім камісарам Навагрудскага павета (Мінская губерня), аднадумцам Кастуся Каліноўскага і належаў да групоўкі «чырвоных», абараняў інтарэсы сялян, патрабаваў экспрапрыяцыі зямельнай маёмасці памешчыкаў. Пасля перахопу ўлады групоўкай «белых» на пасаду паўстанцкага кіраўніка (камісара) Навагрудскага павета быў прызначаны замест Борзабагатага маянтковец Канстанцін Кашыц (каля 1822—1881), а Борзабагатага паўстанцкі Віленскі камітэт прызначыў на пасаду цывільнага начальніка Навагрудскага павета, каб Борзабагаты як добры хімік рабіў порах для паўстанцаў, аднак Борзабагаты адмовіўся стаць цывільным начальнікамІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 48.. Кашыц хацеў адцягнуць пачатак паўстання ў Навагрудскім павеце да мая 1863 г., бо лічыў, што павет яшчэ слаба падрыхтаваны для гэтага (мелася толькі 80 паўстанцаў). У красавіку 1863 г. (паводле планаў і загаду Зігмунта Серакоўскага) навагрудскі паўстанцкі атрад каля 130 чалавек рушыў дзвюма групамі ў месца збору — Налібоцкую пушчу да вёскі НалібакіІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 51.. Борзабагаты займаўся забеспячэннем зброяй, адзеннем і харчаванне атрадаІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 53.. 7 красавіка 1863 г. адбыўся бой навагрудскага паўстанцкага атрада (каля 150 чалавек) з царскімі войскамі каля Налібакаў: паўстанцы адступілі, страціўшы па розным дадзеным 30-60 чалавек, але хутка да атрада далучыліся і новыя ахвотнікі, а атрад уступаў у дробныя сутычкі з праціўнікамІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 52.. Непасрэдна Уладзіслаў не прымаў удзел у бітвах, а толькі кіраваў і арганізоўваў, быў лекарам паўстанцаў; ваяваў непасрэдна толькі яго брат Антоній Канстанцінавіч Борзабагаты.
У сярэдзіне мая 1863 г. Борзабагаты атрымаў загад ад Кастуся Каліноўскага накіраваць навагрудскі атрад (дзе мелася ўжо каля 140 чалавек) пад Мілавіды ў Слонімскім павеце на злучэнне з іншымі атрадамі паўстанцаў. 22 мая адбылася бітва пад Мілавідамі, якая стала адной з самых буйных бітваў паўстання ў Беларусі. Пасля бітвы рэшткі атрада вярнуліся ў чэрвені 1863 г. у Навагрудскі павет і, пасля невялікіх сутычак, у кастрычніку 1863 г. самараспусцілісяІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 57..
Следства па справе арганізацыі паўстання ў Навагрудскім павеце прызнала ў верасні 1864 г. менавіта лекара Уладзіслава Борзабагатага самым галоўным і дзейсным арганізатарам паўстання ў павеце.
Пасля задушэння Студзеньскага паўстання Борзабагаты быў на нелегальным становішчы ў г. ГроднаІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 59.. Завочна прыгавораны 8 снежня 1864 г. расійскай уладай да пакарання смерцюІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 58.. З Гродна пераежае таемна ў г. Каліш (Расійская Імперыя), а пасля праз аўстрыйскую мяжу едзе ў пачатку 1865 г. у Італію.
Жыццё ў эміграцыі У чэрвені 1865 г. з Італіі пераязджае ў Францыю — у г. Марсель, са жніўня 1865 г. жыў у Парыжы, меў медыцынскую практыкуІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 62.. Вясной 1866 г. едзе ў г. Бухарэст (Румынія), а пасля ў г. Мілан (Італія), адкуль піша ў Навагрудак ліст да жонкі прыслаць яму дыплом аб медыцынскай адукацыі.
У 1870 г. жонцы з дзецьмі ўдалося прыехаць у Парыж, бо дапамагло тое, што яна была грамадзянкай ШвейцарыіІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 63.. Жыццё ў Парыжы было для сям'і цяжкім, бо, маючы расійскі дыплом, Уладзіслаў Борзабагаты мог лячыць толькі эмігрантаў з ліку грамадзян Расійскай Імперыі. Для атрымання больш шырокай кліентуры вырашыў прайсці перападрыхтоўку і засваенне самых новых метадаў лячэння ў парыжскіх клініках, што ўдалося дзякуючы здольнасцям і настойлівасці. У Парыжы вылячыў графа Уладзіміра Пятровіча Буткова (ад псіхічнага захворвання — маніі вялікасці), які быў высокім расійскім саноўнікам, любімцам расійскага імператара Аляксандра II і беспаспяхова лячыўся датуль у Парыжы ў французскіх лекараў. Пра ход лячэння расійскае пасольства штодзённымі тэлеграмамі паведамляла расійскаму імператаруІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 64.. Пасля выздараўлення ад расійскага цара граф Павел Андрэевіч Шувалаў прыехаў з праверкай у Парыж, выказаў Борзабагатаму падзяку і паабяцаў пратэкцыю Борзабагатаму ў выпадку вяртання ў Расійскую Імперыю. Борзабагаты прасіў у графа Шувалава, які быў набліжанай і даверанай асобай расійскага імператара, каб яму дазволілі вярнуцца менавіта ў Навагрудак і каб дазволілі там выдаваць часопіс. На права выдаваць часопіс граф Шувалаў не згадзіўся. За паспяховае лячэнне жонка Буткова дала 700 рублёў, што Борзабагаты прыняў.
У Парыжы зноў сустрэўся з Уладзіславам Міцкевічам, стаў наведвальнікам яго парыжскай кнігарні і цесна пасябраваў з сынам паэта. У Парыжы Уладзіслаў Борзабагаты таксама далучыўся да левага крыла шматлікіх пасляпаўстанцкіх эмігрантаў з зямель Польшчы, Беларусі і Літвы, якое групавалася вакол Аб'яднання польскай дэмакратыі. Расійскае пасольства ў Францыі займалася шпіянажам за эмігрантамі з Расійскай Імперыі, у тым ліку за БорзабагатымІгнатовіч, Ф.І. Уладзіслаў Борзабагаты... С. 65..