Ма́рцін Ва́йнэк (; нар. 1964, Леабен, Аўстрыя) — акцёр тэатра і кіно, вядомы па ролі інспектара Фрыца Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс».
Біяграфія У 1983—1986 Вайнэк вывучаў акцёрскае майстэрства пад кіраўніцтвам прафесара Ёста, потым граў у розных венскіх тэатрах. У кіно дэбютаваў у эпізадычнай ролі ліфцёра ў фільме Паслясезонне ().
Праз год акцёр прыняў удзел у тэатральным фестывалі ў Рэклінгхаўзене, дзе згуляў адну з галоўных роляў у спектаклі Гяорга Мітэндрайна Der Lechner Edi schaut ins Paradies па п'есе Юры Сойфера. Вайнэк таксама зняўся ў фільме рэжысёра Дзітэра Бернера «смеццеманія» ў ролі смеццеўборшчыка.
У 1988—1989 Вайнэк гуляе ў тэатры імя Юры Сойфера ў Вене, а таксама ў іншых невялікіх трупах, дзе таксама выступае ў ролі рэжысёра, пастаноўшчыка, прадзюсара. Пасля здымак у 1989 у серыяле Calafati Joe ён атрымаў пасаду кіраўніка Гернальзерскага тэатра ў Вене. З 1999 грае ролю інспектара Кунца ў тэлесерыяле «Камісар Рэкс», якая прынесла яму сусветную вядомасць. Здымаецца таксама і ў іншых фільмах.
У вольны ад здымак час акцёр разам з жонкай Евай займаюцца вінаробствам. Супругі валодаюць вінаграднікам плошчай у шэсць гектараў непадалёк ад Хайлігенбруна.
Фільмаграфія 1989: тэлесерыял Calafati Joe 1999 — 2008: Камісар Рэкс, тэлесерыял — роля Фрыца Кунца 2004: Silentium 2005: Grenzverkehr 2006: адна з серый у Unter weißen Segeln 2007: адна з серый у Die Rosenheim-Cops
Спасылкі
На сайце ORF Віны Вайнека