Анастасія Тадэвушаўна Рароўская () — беларуская лёгкаатлетка, спецыялістка па спартыўнай хадзьбе. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Біяграфія Нарадзілася 19 чэрвеня 1996 года ў вёсцы Вавяраны (Астравецкі раён, Гродзенская вобласць). Займалася лёгкай атлетыкай у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе № 9 у Гродна і ў Гродзенскім абласным комплексным цэнтры алімпійскага рэзерву.

Упершыню заявіла пра сябе на міжнародным узроўні ў сезоне 2015 года, калі ўвайшла ў склад беларускай нацыянальнай зборнай і выступіла на Кубку Еўропы па спартыўнай хадзе ў Мурсіі — у юніёрскай гонцы на 10 км заняла 11-е месца. Пазней паказала 13-ы вынік у хадзе на 10 000 метраў на юніёрскім Еўрапейскім першынстве ў Эскільстуне і выйграла бронзавы медаль у дысцыпліне 5 км на міжнародным старце ў Друскінінкаі.

У 2019 годзе на Кубку Еўропы ў Алітусе заняла 16-е месца ў асабістым заліку 20 км і тым самым дапамагла сваім суайчынніцам стаць трэцімі ў жаночым камандным заліку. Будучы студэнткай, прадстаўляла Беларусь на Універсіядзе ў Неапалі, дзе ў той жа дысцыпліне паказала 11-ы вынік.

У 2021 годзе фінішавала 13-й на камандным чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай хадзе. Маючы вынік вышэй алімпійскага кваліфікацыйнага нарматыву (1:31:00), паспяхова прайшла адбор на Летнія Алімпійскія Гульні ў Токіа — у праграме хады на 20 км паказала вынік 1:37:22, размясціўшыся ў выніковым пратаколе спаборніцтваў на 23-м радкуhttps://www.olympedia.org/athletes/141038.

За выдатныя спартыўныя дасягненні ўдастоена ганаровага звання «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа».

Крыніцы

Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Спартыўныя хадакі Беларусі