Вольга Сяргееўна Мазуронак (нар. ) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў паўмарафоне, марафоне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

Дасягненні На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняла 5 месца на дыстанцыі марафон 2:23.48Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год . Пераможца Мінскага паўмарафона ў 2015 і 2016 гадах, у 2016 годзе ўсталявала рэкорд трасы Мінскага паўмарафона (1:11:44).

12 жніўня 2018 года выйграла марафонскую дыстанцыю на Чэмпіянаце Еўропы ў Берліне.

Грамадская дзейнасць 18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

Асабістыя рэкорды 5000 метраў – 15:33.06 (2017) 10 000 метраў – 32:13.73 (2017) Паўмарафон – 1:10:57 (2018) Марафон – 2:23:52 (2024)

Спасылкі

Профіль на сайце Міжнароднай асацыяцыі легкаатлетычных федэрацый (IAAF)

Катэгорыя:Марафонцы Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа