Алякса́ндр Міха́йлавіч Тара́саў (,  — , г. ) — савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5-9 скліканняў. Кандыдат у члены ЦК КПСС (1961—1975).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага.

У 1931 годзе скончыў Маскоўскі аўтатрактарны інстытут імя М. В. Ламаносава. 1934—1948 — працаваў на Куйбышаўскім карбюратарна-арматурным заводзе інжынерам, начальнікам канструктарскага бюро, цэха, тэхнічнага аддзела, галоўным інжынерам завода. 1949—1951 — дырэктар Алтайскага трактарнага завода. 1951—1958 — дырэктар Мінскага трактарнага завода. 1958—1963 — старшыня СНГ БССР. 1963—1965 — намеснік старшыні ВСНГ СССР — міністр СССР. З 1965 года — міністр аўтамабільнай прамысловасці СССР. У 1966 годзе падпісаў пратакол аб удзеле італьянскай фірмы «Фіат» у будаўніцтве новага аўтазавода ў СССР.

Памяць У 1975 годзе яго імем быў названы Куйбышаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання.

Узнагароды два ордэны Леніна. ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. ордэн «Знак Пашаны».

Літаратура Государственная власть СССР. Высшие органы власти и управления и их руководители. 1923—1991 гг. Историко-биографический справочник / Сост. В. И. Ивкин. — М., 1999. — ISBN 5-8243-0014-3

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Міністры СССР Катэгорыя:Мінскі трактарны завод