Ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманаўтаў — архітэктурны ансамбль у Брэсце, размешчаны па бульвары Касманаўтаў.

Архітэктура Сфарміраваны ў 1979 г. (арх. Р. Шылай, А. Казюкоў, Р. Будзько) з 4 аднолькавых па сваім архітэктурна-планіровачным вырашэнні 9-павярховых дамоў (№ 90, 92, 94, 96), аб’яднаных 3 аднапавярховымі блокамі гандлёва-бытавых устаноў. Кожны 60-кватэрны дом складаецца з 2 аб’яднаных лесвічна-ліфтавым вузлом карпусоў. Тыпавыя паверхі карпусоў уключаюць аб’яднаныя вакол калідора кватэры з утульнымі жылымі пакоямі, прасторнымі кухнямі, убудаванымі шафамі, балконамі ці лоджыямі. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя ансамбля ствараецца кантрасным проціпастаўленнем высокіх і нізкіх аб’ёмаў. Сцены жылых будынкаў абліцаваны керамічнай пліткай цёмна-ружовага колеру.

Літаратура

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Брэста Катэгорыя:Бульвар Касманаўтаў (Брэст) Катэгорыя:Жылыя будынкі Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Расціслава Шылая Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Рыгора Будзько Катэгорыя:1979 год у Брэсце