Се́бха, Сабха () — горад на паўднёвым захадзе Лівіі, у аазісе Себха, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Себха.

Горад з'яўляецца гандлёвым і транспартным цэнтрам на перакрыжаванні караванных шляхоў Сахары. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з аўтамагістраллю і аазісам Гат каля мяжы з Алжырам. Насельніцтва горада ў 1980 годзе налічвала каля 40 000 чалавек. Дзейнічаюць міжнародны аэрапорт, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, саматужныя майстэрні.

Насельніцтва 1980 — каля 40 000Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 345. — 671 с. с илл. чал. 2012 — 99 028World Gazetteer: Libya: largest cities and towns and statistics of their population чал.

Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 345. — 671 с. с илл.

Спасылкі Sabhā // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Гарады Лівіі