Немцы ў Латвіі () — этнічная меншасць, з XII стагоддзя пражывала ў Латвіі. На пачатак 2016 года на тэрыторыі рэспублікі пражывае 5197 этнічных немцаў.

Гісторыя Немцы ў Прыбалтыцы з'явіліся ў XII стагоддзі ў ходзе рассялення немцаў на усход. Немцы ў Прыбалтыку пранікалі як купцы і рыцары-заваёўнікі Лівонскага ордэна, склаўшы пасля клас дваран і памешчыкаў Латвіі.

Пасля 1-й сусветнай вайны (1914-1918) у Латвіі адбылася аграрная рэформа і нямецкія памешчыкі страцілі кантроль над зямельнымі ўладаннямі. Пасля гэтага пачалася масавая эміграцыя немцаў з Латвіі ў Нямеччыну. У выніку рэпатрыяцыі, арганізаванай у 1939-1940 гадах, колькасць нямецкага насельніцтва ў Латвіі рэзка скарацілася. Пасля 1941 года вялікая колькасць этнічных немцаў было выселена савецкімі ўладамі ў аддаленыя раёны Сібіры, Казахстана і Сярэдняй Азіі; пасля 1956 года многія з іх вярнуліся ў месцы свайго пастаяннага пражывання.

На 1 студзеня 2016 года ў Латвіі пражывае 5197 этнічных немцаў.

Гл. таксама Рассяленне немцаў на ўсход

Літаратура Vācbaltieši Latvijā (1918-1941). Rīga: LU Akadēmiskais apgāds, 2016. ISBN 978-9934-18-151-1

Катэгорыя:Народы Латвіі Катэгорыя:Нацыянальныя меншасці Латвія