Вуліца Арджанікі́дзэ () — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Размяшчэнне Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж чыгуначнымі пуцямі і вуліцай Міцкевіча, паралельна да іх. З'яўляецца працягам вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, пачынаецца ад вуліцы Леніна, на скрыжаванні з якой узведзена двухузроўневая развязка. З паўднёвага ўсходу да яе прымыкаюць вуліцы Карла Маркса, Камсамольская, Савецкая, Куйбышава, Карбышава, бульвар Касманаўтаў, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Кірава; з паўночнага захаду, паміж скрыжаваннямі з вул. Савецкай і Куйбышава, да вуліцы прымыкае завулак 1 Мая. Да скрыжавання з вул. Камсамольскай выходзіць надземны пераход ад чыгуначнага вакзала Брэст-Цэнтральны. Даўжыня вуліцы складае каля 1,2 км.
Забудова Няцотны бок № 21 — Цотны бок Будынак былой кірхіНовый автовокзал к 1000-летию города // «Вечерний Брест»КАКИМ БУДЕТ НОВЫЙ АВТОВОКЗАЛ? БЕСЕДУЕМ С АВТОРОМ ПРОЕКТА АЛЕКСЕЕМ АНАТОЛЬЕВИЧЕМ АНДРЕЮКОМ . МАРТ 15, 2017 // Бинокль''. На тэрыторыі, якую цяпер займаюць чыгуначныя пуці і склад, запланавана ўзвядзенне новага аўтавакзала. У 2-3-павярховым будынку будуць размяшчацца зала чакання, касы, адміністрацыя, а таксама кафэ, банк, аптэка. У аздабленні будзе выкарыстана празрыстае шкло і металаканструкцыі, што дазцоліць адкрыць від на чыгуначны вакзал. Апроч стаянкі для аўтобусаў і маршрутак на тэрыторыі новага аўтавакзала плануецца зрабіць пляцоўку для канцавога прыпынку тралейбусаў, якія цяпер (2017) вымушаны загрувашчваць вуліцу Камсамольскую. Падземны пераход звяжа аўтобусны і чыгуначны вакзалы ў адзіную сістэму. Побач з аўтавакзалам запланавана ўзвядзенне гандлёва-культурнага цэнтра. Паводле праекта, пешаходны мост ад чыгуначнага вакзала будзе праходзіць праз гандлёвы цэнтр, дзе да яго будуць падводзіць эскалатары.
№ 14 — Будынак Брэсцкай абласной філармоніі (1901, 1930-я) — № 18 — № 22 — СП ААТ «Брэстгазаапарат»
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Брэст) Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста
Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Серго Арджанікідзэ