Зарац-Карэр ( — камяні ваяроў, каменнае войска) ці КараунджРешение правительства Армении N 1095-n от 2004 г. О переименовании ряда топонимов Араратского, Армавирского и Сюникского марзов ( — спяваючыя камяні) — старажытны мегалітычны комплекс, размешчаны на горным плато на вышыні 1770 метраў над узроўнем мора, у Сюнікскай вобласці Арменіі, у трох км на поўнач ад горада Сісіян. Комплекс складаецца са мноства вялікіх стаялых камянёў, частка з якіх мае круглыя адтуліны ў сваёй верхняй частцы. Гісторыка-культурны запаведнік (з 2009).

Узрост Пра ўзрост збудавання няма кансенсусу. Адны ацэнкі кажуць пра тое, што комплекс быў пабудаваны не пазней III-га тысячагоддзя да нашай эры, іншыя ацэньваюць комплекс ад 5,7 тыс. да 2 тыс. да н.э..

Канструкцыя Комплекс размешчаны на полі, усеяным камянямі, якія і паслужылі для яго будаўнічым матэрыялам. Само збудаванне складаецца з 223 (толькі пранумараваных) базальтавых (андэзітавых) камянёў вышынёй 1,5—2,8 м, вагой да 8,5 т. Частка камянёў выбудавана ў даволі няроўны шэраг, што працягнуўся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. У цэнтры шэрага камяні ўтвараюць авал, на процілеглых баках якога праглядаюцца праходы-калідоры. У цэнтры ёсць яшчэ адна акружнасць і каменны курган. Узбоч кургана ёсць магільня ў выглядзе каменнай скрыні. Ёсць і камяні, якія стаяць асобна. Камяні выветраны і пакрыты мохам і лішайнікамі. Шмат зламаных і ненумараваных камянёў.

Найболей інтрыгоўнай дэталлю збудавання з'яўляюцца скразныя адтуліны дыяметрам 4—5 см у верхняй частцы 80 камянёў. Зроблены яны груба, некаторыя атрымаліся не прамымі, а вуглом, бо канічнае свідраванне выраблялася з двух бакоў. Адтуліны ўсярэдзіне маюць лепшую захаванасць, чым паверхня камянёў. У наш час стаяць 37 камянёў з 47 адтулінамі.

сць таксама невялікі кромлех з дробных камянёў. Ёсць і сучасная творчасць — кола ў коле.

Прызначэнне Комплекс знаходзіўся каля селішча бронзавага веку, да якога і ставіўся. Ён выяўна меў не адзіную функцыю, якія выяўляліся адначасна, ці ў розныя перыяды існавання. Магчыма, найстаражытнейшае прызначэнне, якое вызначае агульную канфігурацыю збудавання — загон для скаціны. Адтуліны ў верхняй частцы камянёў прызначаны для працягвання ў іх вяровак ці рамянёў, на якія можна было вешаць загародкі ў выглядзе сетак, матаў, шкур.

Несумнеўная і пахавальная функцыя, бо ёсць каменная скрыня ў кургане, а пад менгірам выяўлена пахаванне.

Распачыналіся высілкі для доваду, што комплекс з'яўляецца старажытнай абсерваторыяй. Сямнаццаць камянёў былі злучаны з назіраннямі ўзыходу і заходу Сонца ў дні сонцастаяння і раўнадзенства, а таксама з 14 фазамі Месяца. Але дадзеныя спробы з'яўляюцца непераканаўчымі, хоць б з-за таго, што адтуліны адносна добра захаваліся для дагістарычнага часу. А апроч таго, яны не звужаюць поле зроку назіральніка ў дастатковай ступені.

Назвы Комплекс таксама вядомы пад цюркскай назвай Гашун-Даш ( — ваенныя камяні). Па народным паданні ў дальмене пахаваны военачальнік, а пад асобна стаячымі камянямі яго ваяры: адсюль і назва: «ваенныя камяні».

Іншыя назвы — Заркі кар, Заркі карэр («камяні ваянаў»)Шахназарян М. Тараз. Тифлис, 1893, № 7, стр. 109 (на арм. мове), Зарац Кар («каменнае войска»).

У 1985 годзе Эльма Парсамян звязала комплекс са змешчаным у тым жа раёне Зангезура сялом Караундж. Назва сяла разбівалася на часткі «кара» (каменны) і «хундж» (букет, hunge>punge) і праводзілася паралель з назвай Стоўнхэндж у выглядзе вонкавага падабенства аб'ектаў і меркаванага астранамічнага прызначэння.

У 29 кіламетрах да ўсходу ад комплексу, блізу горада Гарыс, ёсць аднайменнае сяло Караундж, у 80-90 кіламетрах да паўночнага ўсходу, у Нагорным Карабаху, ёсць яшчэ 2 сёлы, што маюць тую ж назву. Назва Караундж (Քարահունջ) складаецца з двух армянскіх слоў «кар» (քար) то бок «камень» і «hундж» (հունջ) ці «hунч» (հունչ) то бок «голас», «рэха», «гук», уласна назва «Караундж» можа быць перакладзена як «размаўлялыя камяні». Армянскі гісторык Сцяпанос Арбелян у сваёй працы «Гісторыя Сюніка» (XIII стагоддзе) згадвае сяло Карундж блізу горада Сюнік/Сісакан (сучасны Сісіян). Гэта назва перакладаецца з армянскай як «каменны скарб» ці «фундаментальныя камяні»Paris M. Herouni «Armenians and old Armenia: archaeoastronomy, linguistics, oldest history», стр. 9, Tigran Mets, 2004: .

Філолаг Грач Марцірасян крытыкуе гіпотэзу пра сувязь назваў Карахундж і СтоўнхэнджՄարտիրոսյան Հրաչ Քարահունջ — Stonehenge. առասպելի վերջը.

Даследаванні і экспедыцыі Упершыню пра астранамічнае прызначэнне помніка загаварылі археолаг А. Хнкікян і астраном Э. Парсамян у 1980-х.

Радыёфізікам акадэмікам Парысам Геруні былі арганізаваны некалькі экспедыцый (у тым ліку і з міжнародным удзелам) да помніка. У 2004 ён выдаў кнігу «Армяне і Найстаражытнейшая Арменія», у якой выставіў гіпотэзу пра тое, што наяўнасць у камянях адтулін сведчыць пра тое, што Зарац-Кар (Карахундж) быў найстаражытнейшай абсерваторыяй.

У верасні 2010 Оксфардскі ўніверсітэт супольна з Каралеўскім геаграфічным таварыствам даследавалі Караундж — экспедыцыя была арганізавана оксфардскім астрафізікам доктарам фіз.-мат. навук М. Варданянам, каб праверыць папярэднія вынікі, а таксама для вытворчасці сучасных 3D-карт помніка. Кіраўнік экспедыцыі М. Варданян заявіў, што помнік можа быць адной з найстарэйшых абсерваторый у свеце

Галерэя

Гл. таксама Петрогліфы Арменіі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

CNN International Explores the Secrets of Armenia’s Stone Henge. — youtube.com Выпуск новостей армянского ТВ

Катэгорыя:Мегаліты Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Арменіі Катэгорыя:Сюнік Катэгорыя:Гісторыя астраноміі