Аляксандр Джыгера (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Клубная кар’ера Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 годзе выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.
З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 красавіка 2015 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 18 чэрвеня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Віцебска» (4:0). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Зорцы-БДУ», дзе трывала гуляў у аснове.
Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся з арэнды ў БАТЭ. Перадсезонную падрыхтоўку ў пачатку 2016 года праходзіў з асноўнай камандай, але сезон пачаў у дублі барысаўчан, часам прыцягваўся да кубкавых матчаў. З лета стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. 21 верасня 2016 года, выйшаўшы ў стартавым складзе матча 1/8 Кубка Беларусі супраць «Іслачы», забіў 2 галы, чым дапамог БАТЭ атрымаць перамогу з лікам 4:2.
У першай палове сезона 2017 згуляў за БАТЭ ў 8 матчах чэмпіянату, звычайна выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпру». У першым жа матчы за новы клуб, 23 ліпеня, забіў гол у браму мінскага «Дынама» (выніковы лік 1:0), чым дапамог магіляўчанам прайсці ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі. У складзе «Дняпра» стаў асноўным атакуючым паўабаронцам, аднак у канцы сезона страціў месца ў стартавым складзе і стаў выхадзіць на замену.
У студзені 2018 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў трэніравацца з БАТЭ, аднак не трапіў на першы турэцкі збор каманды. У лютым 2018 года далучыўся да мінскага «Промня», якім неўзабаве быў арандаваны на сезон 2018. У першай палове сезона нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе, з ліпеня амаль перастаў выхадзіць на поле. У студзені 2019 года стала вядома пра тое, што паўабаронца па заканчэнні арэнды пакінуў «Прамень», а неўзабаве барысаўскі клуб абвясціў аб развітанні з Джыгерам па заканчэнні кантракта.
Пасля зыходу з БАТЭ трэніраваўся з «Мінскам» і «Белшынай», а ў лютым 2019 года стаў іграком мінскага «Тарпеда». Быў асноўным паўабаронцам тарпедаўцаў. У ліпені 2019 года перайшоў у «Смалявічы», дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе, дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі». У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком каманды, але не выратаваў яе ад вылету з элітнага дывізіёна. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Смалявічы».
У студзені 2021 года пасля прагляду падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». Замацаваўся ў аснове, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года перайшоў у «Мінск». Быў іграком стартавага складу, з верасня стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск».
У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Акжэтпеса». У ліпені 2023 года пакінуў клуб і неўзабаве далучыўся да мазырскай «Славіі». У лістападзе 2023 года кантракт са «Славіяй» быў разарваны. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры, пасля чаго зноў стаў трэніравацца з мазыранамі і ў лютым падпісаў новы кантракт з клубам.
Міжнародная кар’ера У 2013—2014 гадах гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
7 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Славакіі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2016 Уладальнік Кубка Беларусі: 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль БАТЭ 15 2 2014 дубль БАТЭ 28 2 2015 (1) Д1 БАТЭ 1 0 2015 (2) Д2 Зорка-БДУ 13 2 2016 Д1 БАТЭ 7 0 2017 (1) Д1 БАТЭ 8 0 2017 (2) Д1 Дняпро 13 1 2018 Д1 Прамень 14 2 2019 (1) Д1 Тарпеда 15 1 2019 (2) Д2 Смалявічы 14 3 2020 Д1 Смалявічы 24 5 2021 Д1 Нёман 26 4 2022 Д1 Мінск 29 2 2023 (1) Д1 Акжэтпес 10 0 2023 (2) Д1 Славія 11 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Акжэтпес Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр