Максім Швяцоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Ротар» з Валгаграда. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2020—2022).
Клубная кар’ера Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль клуба. 2 жніўня 2015 года дэбютаваў у аснове «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў-СТІ» (5:2), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму.
У сезоне 2016 стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. З ліпеня, пасля прыходу ў каманду некалькіх вопытных абаронцаў, выступаў ужо выключна за дубль.
У сакавіку 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама». Пачынаў сезон 2017 у дублі, але ўжо з мая стаў выступаў у стартавым складзе асноўнай каманды. У другой палове сезона стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль.
У лютым 2018 года перападпісаў кантракт з мінчанамі. У сезоне 2018 замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў, захаваў месца і ў сезоне 2019. У ліпені 2020 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам.
У снежні 2022 года зноў падоўжыў кантракт з дынамаўцамі. У сезоне 2023 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, саступаючы месца цэнтральнага абаронцы Сяргею Паліцевічу, Аляксандру Сачыўку, Аляксею Гаўрыловічу. У студзені 2024 года падпісаў новае пагадненне з «Дынама».
У ліпені 2024 года перайшоў у валгаградскі «Ротар».
Міжнародная кар’ера У 2014—2015 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах — капітан юніёрскай зборнай Беларусі.
31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.
23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2018, 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2015 дубль Дынама 21 0 2016 Д1 Дынама 3 0 2017 Д1 Дынама 11 0 2018 Д1 Дынама 25 0 2019 Д1 Дынама 22 0 2020 Д1 Дынама 23 0 2021 Д1 Дынама 23 0 2022 Д1 Дынама 27 1 2023 Д1 Дынама 12 0 2024 (1) Д1 Дынама 6 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград