Дзмітрый Канстанцінавіч Лыцін (8 лістапада 1920, Малыя Жаберычы, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 11 лістапада 1954, Іркуцк) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, гвардыі старшына ў адстаўцы.

Біяграфія Нарадзіўся 8 лістапада 1920 года ў вёсцы Малыя Жаберычы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — Крупскага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і.

Са студзеня 1942 года — у дзеючай арміі, ваяваў на Бранскім, Варонежскім, 2-м Украінскім франтах. Служыў сувязістам, наводчыкам супрацьтанкавай стрэльбы, разведчыкам. У маі 1944 года стаў камандзірам аддзялення разведроты 1-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі.

Подзвіг У ноч на 5 лістапада 1944 года фарсіраваў з аддзяленнем Цісу, захапіў плацдарм і адбіў да 15 контратак праціўніка, пашыраючы плацдарм, з групай байцоў знішчыў артылерыйскую батарэю.

За праяўленую мужнасць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года Лыціну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Летам 1945 года 1-я гвардзейская паветраная дывізія была пераведзена на Далёкі Усход і ў складзе 18-га стралковага корпуса 53-й арміі Забайкальскага фронта вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Маньчжурыі ў вайне з Японіяй. Д. К. Лыцін прыймаў удзел у ваенных дзеяннях у складзе спецыяльнага разведвальна-дыверсійнага атрада. Пасля заканчэння баяаых дзеянняў застаўся на звыштэрміновую службу.

У 1950 годзе дэмабілізаваўся, працаваў фізруком і ваенруком у школе вёскі Нікольск Іркуцкага раёна Іркуцкай вобласці.

Памёр 11 лістапада 1954 года ў Іркуцку. Пахаваны ў Іркуцку на Лісіхінскіх могілкахГольдфарб С. И. Памятники военной истории // Памятники истории и культуры Иркутска. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1993. — С. 238. — 448 с. — 5000 экз. — ISBN 5-7424-0581-2..

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (1945); ордэн Леніна; ордэн Айчыннай вайны I ступені; ордэн Чырвонай Зоркі; ордэн Славы III ступені; медалі.

Літаратура Кузнецов И. И. Герой Тиссы // Кузнецов И. И. Золотые звёзды иркутян. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1982. — С. 105—108. — 3520 с., ил. — 30000 экз. Гольдфарб С. И. Могила Героя Советского Союза Д. К. Лытина // Памятники истории и культуры Иркутска. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1993. — С. 238. — 448 с. — 5000 экз. — ISBN 5-7424-2581-2

Спасылкі

Лытин Дмитрий Константинович на сайте «Солдаты Победы» Лытин Дмитрий Константинович в Иркипедии. Могила Дмитрия Лытина на сайте Поискового отряда «Байкал».

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Крупскім раёне Катэгорыя:Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны