Мікіта Капленка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сокал» з Саратава.
Клубная кар’ера Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У дублі апусціўся з першапачатковай пазіцыі нападніка на пазіцыю паўабаронцы. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010».
У студзені 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Капленка вярнуўся ў «Дынама», дзе стаў працаваць з асноўнай камандай. Сезон 2016, аднак, пачаў у дублі, пазней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1), і з таго часу замацаваўся ў асноўным складзе мінчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2016 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з дынамаўцамі.
Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Улетку страціў месца ў складзе і стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуўся ў асноўны склад. У красавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама».
Сезон 2019 пачынаў у дублі, з мая стаў выступаць у стартавым складзе асноўнай каманды, аднак з верасня часцей заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года кантракт з дынамаўцамі быў разарваны, і неўзабаве паўабаронца стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Прапусціў пачатак сезона 2020, у далейшым замацаваўся ў складзе жодзінцаў і дапамог клубу выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.
У студзені 2021 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з расійскай ФНЛ. У ліпені 2021 года «Чайка» была адпраўлена ў трэці дывізіён. Паўабаронца яшчэ некаторы час гуляў за каманду, аднак у жніўні пакінуў клуб.
У верасні 2021 года папоўніў склад астраханскага «Валгара». Пакінуў клуб у лістападзе 2022 года.
У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У чэрвені 2024 года пакінуў «Шахцёр» і далучыўся да саратаўскага «Сокала».
Міжнародная кар’ера У 2012 годзе гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму матча супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць часцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за моладзевую зборную правёў 7 матчаў.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2018, 2020 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2011 дубль Дынама 1 0 2012 дубль Дынама 30 7 2013 дубль Дынама 30 3 2014 дубль Дынама 30 2 2015 Д2 Бяроза-2010 26 7 2016 Д1 Дынама 16 0 2017 Д1 Дынама 20 0 2018 Д1 Дынама 23 0 2019 Д1 Дынама 14 0 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 17 1 2020/21 (2) Д2 Чайка 8 0 2021/22 (пач.) Д3 Чайка 3 0 2021/22 Д2 Валгар 24 0 2022/23 (1) Д2 Валгар 5 0 2023 Д1 Шахцёр 22 1 2024 (1) Д1 Шахцёр 9 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае Катэгорыя:Ігракі ФК Валгар Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў