17 верасня () — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада. Названа ў гонар уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі.

Размяшчэнне Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Савецкіх Пагранічнікаў і Савецкай. Пачынаецца ад вуліцы Будзённага каля плошчы Свабоды, перасякае вуліцу Дзяржынскага, з усходу прымыкае вуліца Астроўскага, далей перасякае праспект Машэрава, вуліцу Інтэрнацыянальную і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Чырванафлоцкай каля ракі Мухавец. Даўжыня вуліцы складае каля 850 м.

Забудова

Няцотны бок № 1 — № 5 — № 7 — № 9 — № 19 — № 21 — № 25 — № 27 —

Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы. Уваходы з двара. Праезд паміж дамамі № 33 і 35. Фрагмент забудовы — узор архітэктурнага вырашэння невялікіх гарадскіх жылых дамоў, індывідуальная апрацоўка якіх стварае разнастайнасць і маляўнічасць агульнай горадабудаўнічай кампазіцыі.

№ 29 (вул. Дзяржынскага) — двухпавярховы будынак з мансардай — № 31 — аднапавярховы будынак № 33 — двухпавярховы будынак — № 35 — двухпавярховы будынак — № 37 — двухпавярховы будынак —

Цотны бок № 4 — № 14 — № 20 — Зялёная сінагога (1848) — № 22 — № 24 — № 26 —

Галерэя

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Брэст) Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Брэста