«Relikt» — беларускі гурт, які грае ў стылях арт-рок, фолк-рок, альтэрнатыўны рок, пост-рок, піянеры беларускамоўнага пост-метала.
У 2005—2019 гадах гурт называўся Re1ikt. За гэты час у прэсе перыядычна з’яўляліся няправільныя напісанні назвы: Rel1kt, Relict, Relikt, Re1lkt, Rel1ct і інш. Правільнае вымаўленне назвы гурта: «Рэлікт».
Гісторыя
1999—2004 Гурт прыступіў да першых рэпетыцый у Светлагорску пад назвай Relikt у 1999 годзе. Склад быў непастаянны, удзельнікі каманды ў той час яшчэ вучыліся ў школе. Стыль гурта можна было вызначыць як гранж і альтэрнатыўны рокRe1ikt / Re123+: Post-реки и drone-ночи.. Праз пару гадоў з удзельнікаў першага складу застаўся толькі ударнік Аляксандр Дземідзенка.
2005—2008 Першы стабільны склад збіраецца ў 2005 годзе: Аляксандр Дземідзенка (ударныя), Дзяніс Іваношчук (бас-гітара), Уладзімір Казлоў (вакал), Ягор Любічаў (гітара), Вадзім Шакін (гітара). Гурт мяняе назву на Re1ikt. У 2006 годзе выходзіць першы альбом «Единиц’es». У гэты перыяд некалькі ўдзельнікаў Re1ikt пераязджаюць у Гомель. Тут праходзіць запіс другога студыйнага альбома «Клиника».
Re1ikt прымаюць удзел у «Адборышчы-2006» і ў конкурсе Global Battle of the Bands — 2007, дзе патрапілі ў 6-ку лепшых і былі запрошаны на запіс тэлевізійнай Навагодняй ночы і выступілі на адной сцэне з Агата Крысці і Zdob şi Zdub. У гурта з’явіліся кліпы на кампазіцыі «16» (D.I.Y.-відэа) і «Последняя хирургия» (зняты беларускім рэжысёрам Анатолем Вечарам у рамках праекта «PROдвижение»). У 2008 годзе гурт пакідаюць Дзяніс Іваношчук і Вадзім Шакін.
Re1ikt перыядычна выступаюць утрох або з сесійнымі музыкамі, у калектыве з’яўляюцца новыя пастаянныя ўдзельнікі (вялікая колькасць канцэртаў было сыграна з мульціінструменталістам Дзянісам Голіным). У снежні 2008 года ў мінскім клубе «Графіці» праходзяць здымкі акустычнага канцэрту, у лютым 2009 года гурт самастойна выдае запіс выступа на DVD «Акустическая терапия»Группа Re1ikt предлагает скачать DVD «Акустическая терапия» / Ultra-Music.com.
2009 — цяперашні час Альбом «Клініка» выйшаў на лэйбле Go-Records ў маі 2009 года. Праца была вытрымана ў стылях альтэрнатыўны рок, гранж, хард-рокОздоровительный рок-альбом Re1ikt «Клиника» / Xlam.by . Летам гэтага ж года музыкі ў Гомелі ўтрох запісваюць матэрыял для новага альбома «Рэкі прабілі лёд». У жніўні 2009 года Re1ikt выступаюць ва ўкраінскім горадзе Чарнігаў на фэстывалі Be Free, дзе хэдлайнерамі былі Ляпіс Трубяцкой і Воплі Відоплясова.
Восенню 2009 года Re1ikt пераязджаюць у Мінск. У кастрычніку гурт з акустычнай праграмай выйграе гран-пры фестывалю «Бардаўская Восень»Гран-пры на бардаўскім фэсце атрымаў рок-гурт Re1ikt / Еўрарадыё, які праходзіў у польскім горадзе Бельск-Падляскі. На адным з кватэрнікаў быў зроблены аўдыёзапіс выступу, матэрыял якога стаў асновай для рэлізу «Home Songs». Песні Re1ikt трапляюць на кампіляцыі «Будзьма New», «Гранж: BY»На Ultra-Music презентуется сборник «ГРАНЖ:BY» / Ultra-Music.com, «Беларускі Глобус»Беларускія музыкі змясцілі свае каверы на «Беларускім глобусе» / Euroradio.fm, «Центр тяжести-3»Гомельская cd-компиляция "Центр тяжести-3″ уже в продаже / Metalscript.net і інш.
Вясной 2010 года на конкурсе «Музычны Спарынг-2» гурт перамагае ў намінацыях «Альтэрнатыва»Re1ikt в финале «Музыкального спарринга-2» / Metalscript.net і «Лепшы вакаліст»Победители проекта Музыкальный спарринг-2 / Metalscript.net, а таксама пачынае супрацоўніцтва з асацыяцыяй некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеянні эпідэміі ВІЧ/Сніду «БелСеть антыснід». Летам 2010 года Re1ikt атрымлівае прыз глядацкіх сімпатый на конкурсе «Купалаўскія вакацыі», выступае на фестывалі «Басовішча»Распачалoся «Басовішча-2010» (фота) / Еўрарадыё ў Польшчы на адной сцэне з гуртамі Ляпіс Трубяцкі, Троіца і іншымі вядомымі беларускімі музычнымі калектывамі. Восенню 2010 года Re1ikt выступае на «Ночы Музеяў» у Мінску, самастойна выдае міні-альбом «Vytoki» і зноў едзе на фэст «Бардаўская Восень»Бардаўская Восень 2010 / Sonca.org , але ўжо ў якасці госця. У снежні 2010 года калектыў прымае ўдзел у серыі канцэртаў «Больш ні гуку»Серия концертов «Больше ни звука» скажет "нет!, якія былі арганізаваны ААН у буйных гарадах Беларусі ў падтрымку кампаніі супраць хатняга гвалту.
У пачатку 2011 года фарміруецца наступны склад: Аляксандр Дземідзенка (ударныя), Уладзімір Казлоў (вакал), Ягор Любічаў (гітара), Віталь Макшун (гітара), Зміцер Наркевіч (бас-гітара). У чэрвені і кастрычніку Re1ikt далі канцэрты ў трох гарадах Польшчы. Таксама ў кастрычніку S-Studio (Масква) стварае amv-кліп на песню Re1ikt «Брудная Дзяўчына»«Японскі» кліп гурта Re1ikt — толькі на Еўрарадыё!, які займае 4-ае месца на ўсерасійскім фестывалі анімэ і мангі «Animau-2011: Sweet vs Punk».
Летам музыкі заканчваюць працу над альбомам «Рэкі прабілі лёд», і ён выходзіць у кастрычніку 2011 года на беларускім лэйбле Vigma пры падтрымцы BMA-GroupRe1ikt «Рэкі прабілі лёд» / Официальный сайт лейбла Vigma. Прэзентацыя дыска адбылася на вялікім сольным канцэрце ў мінскім клубе Re:Public 30 кастрычніка. Альбом стаў першай беларускамоўнай працай у стылі пост-метал. Рэліз атрымаў вялікую колькасць станоўчых водгукаў ад музычных крытыкаў з розных краінRe1ikt «Рэкі прабілі лёд».Re1ikt — «Рэкі прабілі лёд».Re1ikt «Рэкі прабілі лёд» / Metalstorm.netRe1ikt — Reki prabili liod / Pavillon666.fr Modern Challenges, Old Solutions: Birdy Oo, Jars, Eeva, and Re1ikt / Farfrommoscow.comUNSIGNED AND UNHOLY: TEMBLAD, WE ARE KNUCKLE DRAGGER, RE1IKT / Metalsucks.netRe1ikt / Thesludgelord.blogspot.com, былі адзначана ўдалае даданне стылю прагрэсіўны рок і фолк-музыкі. Па выніках 2011 года дыск заняў 13-ае месца па продажах беларускіх рэлізаў лэйбла Vigma. У падтрымку альбома «Рэкі прабілі лёд» былі знятыя відэакліпы на песні «Рэкі пад ільдом»Группа Re1ikt посвятила новый клип всем, кто борется / Metalscript.net і «Тры хвіліны»«Будзьма беларусамі!» прэзентуе кліп «3 хвіліны» гурта Re1ikt / Budzma.org.
У лістападзе 2011 года з гурта сыходзіць вакаліст Уладзімір Казлоў. Re1ikt пачынае пошукі новага фронтмэна, а таксама працу над новым альбомам сайд-праекта Re123+Экспериментальщики Re123+ предлагают понаблюдать за записью альбома онлайн / Metalscript.net. Летам 2012 года Re1ikt выступаюць з сесійным вакалістам Сяргеем Доўгушавым (Vuraj, Fratrez) на фестывалях Halfway Festival (Беласток, Польшча) і «Наш Грунвальд» (Дудуткі, Беларусь). У ліпені 2012 года ў склад гурта вяртаецца Уладзімір Казлоў.
Re1ikt выступае на фестывалях «Tautų mugė 2012» (Вільнюс), «Камяніца 2012» (Азярцо), «Бардаўская восень 2012» (Бельск Падляскі, Грудак), «Калядны фэст 2012» (Мінск). З верасня па снежань гурт дае вялікую колькасць канцэртаў па Беларусі ў рамках «Budzma-тур», сумяшчаючы яго з этнаграфічнай экспедыцыяй, удзельнічае ў дабрачынным канцэрце па выкупе для Музея гісторыі Магілёва кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Калектыў напісаў новую версію беларускай народнай песні «Ой, шчодзір» і выканаў яе разам з Юрыем Выдронкам на вялікім канцэрце гурта «Юр’я» ў КЗ «Мінск». 20 кастрычніка Re1ikt выступаюць на фестывалі «Camera!Ta» у Падляшскай Оперы і Філармоніі (Беласток) у рамках праекта «Тузін. Немаўля» з агучваннем нямога беларускага фільма «У агні народжаная» (1927 г.) рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна. Беларуская прэм’ера адбылася ў Мінску ў клубе Loft 22 лістапада. Па выніках 2012 года альбом Re1ikt «Рэкі прабілі лёд» стаў бэстсэлерам сярод беларускіх рэлізаў лэйбла Vigma.
2 лютага 2013 года гурт выступіў на цырымоніі ўручэння ўзнагарод ад Еўрарадыё «Даём Рады» і атрымала прэмію «Надзея 2013». Вясной Re1ikt даюць серыю канцэртаў у гарадах Беларусі, прымаюць удзел у «Ночы Музеяў». 27 ліпеня 2013 года калектыў атрымлівае перамогу ў конкурснай праграме фестываля Rockowisko (Польшча), а таксама атрымлівае прыз глядацкіх сімпатый. У гэты перыяд Re1ikt выступаюць на фестывалях Basowiszcza, Jesien Bardow (абодва — Польшча), Re$publica (Украіна), Metal Crowd, «Вольнае паветра», «Рок па вакацыях» (усе — Беларусь). 3 лістапада 2013 года ў рамках міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у кінатэатры «Перамога» ў Мінску прайшоў паказ з жывой агучка фільмаў праекту «Тузін.Немаўля». У снежні 2013 года быў выдадзены і прэзентаваны серыяй канцэртаў у Польшчы трайны DVD праекта. 12 снежня 2013 года партал Tuzin.fm ўручыў гурту Re1ikt прэмію «Героі году — 2013». У лютым на Studio-X у польскім горадзе Ольштын гурт запісаў новы альбом «Лекавыя травы». 29 жніўня 2015 года выступілі хэдлайнерамі першага фестывалю вулічнай музыкі «Месца пад сонцам» у горадзе Мінск.
У кастрычніку 2015 года Re1ikt выпускаюць чацвёрты студыйны альбом «Лекавыя травы». У снежні адбылася яго вялікая прэзентацыя ў клубе Re:Public (Мінск).
У 2016 годзе гурт атрымлівае шэраг музычных узнагарод: «Альбом года» — фестываль «Даём рады» (Euroradio.fm, Беларусь), «Лепшы рок-альбом», «Прыз народных экспертаў», «Прыз штатных экспертаў» — Experty.by (Беларусь), «Артыст года», «Альбом года» — прэмія Rock Profi (Беларусь).
У 2019 годзе гурт змяніў назву з Re1ikt на Relikt.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы 2006 — Единиц’es 2009 — Клініка 2011 — Reki prabiłi liod 2015 — Лекавыя травы 2016 — Куфар 2019 — Дрэва жыцця 2019 — Braslavy Unplugged 2021 — Byli, Jość, Budziem 2026 — Ramantyzm
Міні-альбомы, зборнікі і бутлегі 2007 — Live on GBOB’07 (бутлег) 2009 — Центр тяжести-3 (зборнік) 2009 — Home Songs (бутлег) 2009 — Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (зборнік), Брудная дзяўчына, Нажы 2010 — Vytoki (міні-альбом) 2011 — Гранж: BY (зборнік) 2011 — Беларускі Глобус (зборнік), Нажы 2017 — Песні матчыны з Вушаччыны (зборнік), Дробненькі ДожджыкВыйшаў супольны праект «Песні матчыны з Вушаччыны» (+аўдыё/+спампаваць) / Experty.by
Відэаграфія 2007 — 16 (кліп) 2008 — Последняя хирургия (кліп) 2009 — Акустическая терапия (live-DVD) 2011 — Тры хвіліны (кліп) 2011 — Рэкі пад ільдом (кліп) 2012 — Крыгаход (live-DVD) 2013 — Чаго ты, Лося… (кліп) 2013 — Тузін. Немаўля (DVD) 2016 — Зрушаны свет (кліп) 2017 — Дробненькі дожджык (кліп) 2017 — Пра чорныя вочы (кліп)
Зноскі
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта