Блэк-Хілс () — ізаляваны горны масіў на Вялікіх раўнінах у ЗША. Месціцца на тэрыторыях штатаў Паўднёвая Дакота і Ваёмінг. Найвышэйшы пункт — пік Блэк-Элк (2207 м над узроўнем акіяну). Агульная плошча — 13 000 км².

Геалогія Масіў Блэк-Хілс сфарміраваўся ў выніку вулканічных вывяржэнняў, што пачаліся ў дакембрыйскі перыяд і адбываліся на працягу палеазоя, мезазоя і кайназоя. Большасць скал складзены з гранітаў. Выхады найбольш старажытных парод характэрны для поўдня. На захадзе вылучаецца разлом. Вядомы 2 пячоры, утвораныя ў выніку ўздзеяння кіслотных вод. Карысныя выкапні — золата, пясчанік, прыродны газ.

Прырода Дзякуючы наяўнасці ўзвышэнняў, якія затрымліваюць вільготныя вятры, Блэк-Хілс атрымоўвае болей ападкаў, чым іншыя месцы Вялікіх раўнін. На схілах растуць хваёвыя лясы. Найбольш распаўсюджаныя дрэвы — хвоі і елкі. Тыповая фаўна: амерыканскі бізон, алені, барыбал, пума, горныя казлы і інш.

Гісторыя У непасрэднай блізкасці ад Блэк-Хілс знойдзены стаянкі найстаражытнейшай у Новым Свеце археалагічнай культуры Кловіс.

Народы сіў і шаены здаўна лічылі масіў свяшчэнным месцам. Пячора Вятроў з’яўлялася галоўным месцам для арганізацыі іх рэлігійных рытуалаў. Аднак у 1861 г. у ЗША сфарміравалася камерцыйнае таварыства па здабычы золата на тэрыторыі Блэк-Хілс. Яго члены запатрабавалі ад Кангрэса анексіі тэрыторыі і абароны здабытчыкаў ад індзейцаў. Гэта прывяло да працяглага канфлікта паміж ЗША і мясцовымі народамі. Ён доўжыўся да канца XIX ст. Толькі ў другой палове XX ст. лакота і шаены зноў атрымалі права выпраўляць свае рытуалы.

У нашы дні большая частка Блэк-Хілс знаходзіцца пад аховай. Гэта адзін з галоўных рэгіёнаў развіцця экалагічнага турызму на Сярэднім Захадзе.

Ахова У 1897 г. быў створаны запаведнік Нацыянальны лес Блэк-Хілс, які ў нашы дні ахоплівае 5 071 км². Паўднёвая частка масіва ўваходзіць у склад нацыянальнага парка Кастар (створаны ў 1912 г. уладамі штата Паўднёвая Дакота).

Спасылкі Geology and Physiography of the Black Hills Linea Sundstrom, The Sacred Black Hills An Ethnohistorical Review History of the Black Hills

Катэгорыя:Геаграфія Паўднёвай Дакоты Катэгорыя:Геаграфія Ваёмінга Катэгорыя:Горы ЗША Катэгорыя:Свяшчэнныя горы