Клюкаві́чы. Сустракаецца таксама варыянт Клю́кавічы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Знаходзіцца ля вытокаў ракі Голдаўка.
Назва Сярод наваградскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. - "Василеи Клюкович"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 64..
У 19 ст. фіксавалася лідскае прозвішча Клюковіч, ружанскае Клюк.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-PS2X-9?cat=741862&i=589https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-Z91V-Q?i=856&cat=782473 Ёсць літоўскія Kliukas, Kliukaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=c4fd2dd3f8547839e39c49cf7cb758e8.
Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае засценак Клюкавічы ў Няцецкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла. Вядома, што дарога з Няцечы вяла хмызняком і палямі, далей ішла да фальварка і вёскі Пішчаўцы, а затым на Жалудокpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Беліцкай воласці Лідскага павета, 115 жыхароў, 138 дзесяцін зямлі. З 18 сакавіка 1921 года да 1939 года ў складзе Польшчы, вёска Беліцкай гміны Лідскага павета. На 30 верасня 1921 года — 27 жылых пабудоў, 142 жыхары. На 1 студзеня 1996 года — 11 падвор’яў, 16 жыхароў. На 1 студзеня 2004 года — 5 двароў, 7 жыхароў.
Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
Катэгорыя:Беліцкі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна