žygimont VAZA — беларускі музычны рок-гурт.

Гісторыя Гурт заснаваны ў 1987 годзе і першапачаткова існуе пад назвай «Bastinda». У 1989 годзе яны змянілі назву žygimont VAZA. Першапачатковы склад гурта: Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка — гітара, вакал; Уладзімір «Вула» Зарубкін — вакал; Сяргей «Серы» — бас-гітара; Леанід Патэнт — ударныя.

На працягу гадоў разам з гуртам выступалі: Аляксандр «Цімоха» Цімошчанка — гітара, вакал (1991-1993); Дзяніс «Аліса» Борбух (1992-1993); Уладзімір Мулявін-малодшы (1993); Яўген «Руды» Собалеў (1989-1992); Алег «Паганіні» Усціновіч (1994 год, раней група YYY); Вадзім «Вад» Юрэвіч (1993-1994); Юрый «Грандж» Касьянаў (1994-1997); Павел Зарушэўскі (2002) — бас-гітара; Сяргей Ражноў (1992-1993); Віктар Літвіноўскі (1993-1994); Хатаб (1994 год); Цыпрыян «Цыпрык» Натовіч (1995-2000); Ёнас Буткявічус (2000, 2004 год) — ударныя; Дамінікас «Хілеп» Антанаўскас —— бас, віяланчэль, духавыя інструменты (1995-2000); Аляксандр Памідораў — вакал (2002).Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі. Мінск. Выдавецтва: Зміцер Колас. 2008, 368 с. ISBN 978-985-6783-42-8.

На пачатку 2005 года гурт складалаўся з Сяргея Скрыпнічэнкі, Андрэя Сапаненкі — ударныя (таксама ў гурце P.L.A.N.), Канстанціна Калеснікава — бас-гітара (з 2003 года, адначасова ўдзельнічаў у гуртах IQ48 і Пару рублей), Марыі «Жар» Лагодзіч — вакал, Паўла Яноўскага — гітара (таксама ў гурце Пару рублей), Вольгі Самусік — вакал (з 2007 года, таксама гурт Тарпач).

Рэпертуар гурта заснаваны на песнях Сяргея Скрыпнічэнкі. У сваіх тэкстах Сяргей Скрыпнічэнка распавядае гісторыю пра краіну са слаўным мінулым, шэрым і змрочным цяперашнім часам і няяснай будучыняй.

žygimont VAZA выступалі на фестывалях «Басовішча» (2004, 2005, 2006, Польшча), «Be Free» (2008, Украіна) і іншых.

Гурт запісаў 11 альбомаў. Дзесяты альбом — Distortion, стаў першым альбомам, які быў запісаны разам з Вольгай Самусік. Альбом увайшоў у топ-10 альбомаў 2007 года па версіі партала Experty.by.Žygimont Vaza "Distortion" (+аўдыё) / Experty.by

Апошні альбом — «Agromegapolis», выйшаў у 2014 годзе, праз шэсць гадоў пасля фактычнага спынення існавання калектыва. Гурт разваліўся ў 2008 годзе, і пасля гэтага больш ніколі не збіраўся, не рэпетыраваў і не выступаў.

Дыскаграфія

Альбомы (1993) (1993) (1994) (1994) (1996) (1998) Caesar Maximilianus (2000) Contrabanda (1990, 2003) (2004) Distortion (2007) Agromegapolis (2014)

Удзел у складанках Вольныя танцы: слухай сваё (1999) — «Alarm» Сэрца Эўропы in rock (2001) — «Nowe sytuacje» Hardcoreманія: чаду! (2002) — «Паліцэйскі sex» Генералы айчыннага року (2004) — «Казарма» Hard Life Heavy Music. Metallection III (2004) — «Contraбанда» Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Лякарня» Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Tvoj Son»

Удзельнікі Сяргей «Скрыпа» Скрыпнічэнка: спеў, гітара Кастусь Калеснікаў: бас-гітара Павал Яноўскі: гітара Антон Мацулевіч: ударныя

Былыя ўдзельнікі Алесь «Цімоха» Цімошчанка: спеў, гітара Дзяніс «Аліса» Барбуха: бас-гітара Сяржук Ражноў: ударныя Уладзімір Мулявін-малодшы: бас-гітара Віктар «Bon» Літвіноўскі: ударныя Ёнас Будкявічус: ударныя Вольга Самусік: спеў Маша «Яр» Лагодзіч: спеў Андрэй «Сапон» Сапоненка: ударныя

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі