Марша́лак гаспада́рскі — дзяржаўны ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім ў канцы XIV — 1-й палове XVII ст.

Маршалак гаспадарскі выконваў даручэнні вялікага князя (гаспадара), кіраваў прыдворнымі службамі. На працягу XV — 1-й паловы XVI ст. колькасць маршалкаў гаспадарскіх значна павялічылася і кожны меў роўныя паўнамоцтвы. Такім чынам, урад маршалка гаспадарскага не значна адрозніваўся статусам ад гаспадарскага дваранінаBłaszczyk G. Diecezja żmudzka od XV do do początku XVII wieku: ustrój. — Poznań: Wydawnictwo Naukowe UAM, 1993. — S. 264. — ISBN 83-232-0585-X.. Пры гэтым маршалкі гаспадарскія лічыліся дарадцамі вялікага князя, ад якога атрымлівалі спецыяльныя даручэнні, мелі права браць удзел у пасяджэннях вялікакняскай радыRazlik A. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569-1763. — Warszawa: Wydawnictwo Sejmowe, 2002. — S. 50. — ISBN 8370595782., а таксама атрымліваць даходы са сталовых маёнткаў як дзяржаўцы. Заняцце ўраду маршалка гаспадарскага не мела абмежаванняў на атрыманне іншых урадаў, што спрыяла разгляданню яго як добрага пачатку кар'еры.

Па меры пераняцця польскіх традыцый маршалак гаспадарскі атрымаў некаторыя паўнамоцтвы намесніка ваяводы або кашталяна ў рэгіёнах, дзе іх не было. Аднак толькі ўрад валынскага маршалка з часам стаў досыць уплывовым.

На час заключэння Люблінскай уніі (1569) было 18 маршалкаў гаспадарскіх. Тады ж было прапанавана зрабіць гэты урад сенатарскім па аналогіі з кашталянамі. Урэшце маршалак гаспадарскі быў ператвораны ў маршалка павятогага — асобу, адказную за арганізацыю павятовага сойміка.

Літаратура

Marszałek hospodarski był urzędem honorowym od czasów w. ks. Aleksandra i w hierarchii urzędniczej stał dość nisko: po urzędnikach ziemskich i dworskich // Józef Wolff. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca wieku XIV. — Warszawa: 1895, s. 74.

Катэгорыя:Цэнтральныя ўрады Вялікага Княства Літоўскага