«Ceilidh Ceol» (чытаецца як Ке́йлі Кёл) — беларускі гурт, які грае ірландскую традыцыйную музыку. У рэпертуары гурта традыцыйныя сэты танцавальнай ірландскай музыкі, аўтарскія танцавальныя творы і папулярныя старыя ірландскія песні, шатландскія і брэтонскія танцы і спевы, перакладзеныя на беларускую мову. Заснаваны ў 2005 годзе Алесем Чумаковым і Алесяй Чумаковай. Назва напісана гэльскай ірландскай мовай і перакладаецца як «музыка кейлі». Як тлумачаць музыкі гурта, «кейлі» — гэта прыблізна тое ж, што нашыя вячоркі. У 2013 годзе запісаны адзіны на 2017 год альбом гурта — «Сыны старадаўняй Літвы».Дзеці капітана Плятэр / Тузін Гітоў
Дыскаграфія
Альбомы «Сыны старадаўняй Літвы» (2013) — ірландскія гістарычныя песні па-беларуску. «Праўда ў віне» (2019) — ірландскія карчомныя песні па-беларуску.
Супольныя праекты Medieval — Музыка сярэднявечных фэстаў (2009) — зборнік з удзелам, акрамя Ceilidh Ceol, гуртоў: Artes Liberalis, Musica Radicum, Lituus, Рокаш і іншых.
Склад Алесь Чумакоў: вакал, гітара, мандаліна Алеся Чумакова: акардэон Вера Гулюкіна: скрыпка, альт Павел Саракалетаў: флейта, вістл, банджо
Былыя ўдзельнікі Яўген Барышнікаў: бойран, дарабук (да 2013 года) Юрась Баркун: флейта, вістл (да 2014 года)
Цікавая інфармацыя Назва гурта сугучна з назвай «Келіх кола» — назва праекта Алеся Чумакова, у якім гучаць беларускія народныя танцы.
Спасылкі Афіцыйная хатняя старонка Старонка гурту «Ў кантакце»
Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе