Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў (нар. , ) — журналіст, грамадскі дзеяч, сябра арганізацыі «Зубр», прэс-сакратар штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў 2010 годзе, вязень сумлення, беларускі палітвязень.

Журналіст і сузаснавальнік праекта reform.news і савядучы сатырычнага YouTube-шоў Саша, что ты несёшь?!.

Біяграфія Вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ, адкуль быў выключаны за палітычную дзейнасць пры рэктары А.Казуліне. Вучыўся ў ЕГУ (Вільнюс) па спецыяльнасці міжнароднае права.

У 2001—2006 г.г. быў сябрам арганізацыі «Зубр». 10 гадоў працаваў карэспандэнтам сайту charter97.org. Пасля стварэння грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў яе прэс-сакратаром.

Неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за грамадска-палітычную дзейнасць, праследаваўся КДБ. 12.06.2008 г. арыштаваны на 15 сутак за «абразу суддзі» падчас аднаго з судовых пасяджэнняў працэсу «справы 14-ці».http://salidarnasc.org/node/1016 АЛЯКСАНДАР АТРОШЧАНКАЎ АРЫШТАВАНЫ НА 15 СУТАК ЗА "АБРАЗУ" СУДЗЬДЗІ 14 кастрычніка 2007 года падчас ператрусу ў кватэры затрыманы І асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.http://www.salidarnasc.org/en/content/%D0%B7%D0%B0%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%8B-%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80-%D0%B0%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D1%9E

На выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года быў прэс-сакратаром штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Затрыманы 20 снежня 2010 г. у сябе дома за ўдзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу РБ. Па адной крымінальнай справе з ім абвінавачваліся А. Малчанаў і Д. Новікhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=53655. 2 сакавіка 2011 г. асуджаны ў Фрунзенскім судзе Мінску на 4 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. З 25 сакавіка 2011 г. адбываў тэрмін пакарання ў папраўчай калоніі «Віцьба-3» у Віцебскім раёне.

Памілаваны А. Лукашэнкам і вызвалены 14 верасня 2011 г. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аляксандра Атрошчанкава вязнем сумленняhttps://charter97.org/ru/news/2011/02/01/35683/ Выйшаўшы на волю, Аляксандр Атрошчанкаў паведаміў пра здзекі ў СІЗА КДБ, дзе на загад кіраўніцтва яму «зладзілі Гуантанама» – не давалі спаць уначы, выстаўлялі распранутым на мароз, трымалі ў інфармацыйным вакууме.http://belsat.eu/news/4839/ Біяграфічныя звесткі абвінавачаных і падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 

03.09.2012 года пакінуў Беларусь. Сваё рашэнне ён патлумачыў магчымым паўторным арыштам. Жыве ў Варшаве.

Удзельнічае ў грамадскім жыцці беларусаў у Польшчы, у прыватнасці ў працы Беларускага Дому ў Варшаве.http://kamunikat.org/naviny.html?artid=1435&lang=BE У Варшаве прэзентуюць кнігу “Жыццё пасля турмы”

Літаратура Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. — 2013 г. — 31 с. Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — 2011 г. — 43 с. — ISBN 978-0-929849-42-3 — 42 Супраць плыні А.Тамковіч. — 2011 г. — 175—186 с. За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (ст.40-41).

Спасылкі https://spring96.org/be/news/44130 http://naviny.by/rubrics/society/2012/11/05/ic_articles_116_179797

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі