«Сядзіба» — раман Алеся Аркуша.
Выданне Рэліз рамана адбыўся 16.2.2017 года на платформе беларускіх электронных кніг kniharnia.by Надрукавала кнігу 28.2.2017 года выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» у выдавецтве EkoPress у Беластоку (Польшча)http://ximik.info/news/vyyshau-novy-raman-alesya-arkusha-14948 . Прэзентацыя папяровага выдання планавана ў маі 2017 года.
У чэрвені 2022 года Фонд Kamunikat.org і выдавец Яраслаў Іванюк выдалі «Сядзібу» аўдыёкнігай. Кнігу начытаў паэт і радыйны журналіст Віктар Сямашка, звядзенне і музыка — Лукаша Сцепанюка, аўтар вокладкі CD — Ігар Палынскі. «Сядзіба», хіба, адзіны беларускі твор, які выйшаў на CD апошнімі гадамі. З верасня 2022 года даступны для бясплатнага праслухвання.
У 2023 годзе раман «Сядзіба» ўвайшоў у кнігу Алеся Аркуша «Тэстамент Рагвалода».
Сюжэт Паводле сюжэта, нічога не знікае проста ў мінулым, а працягвае існаваць у паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні — метафізічнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет.
Водгукі Пісьменніцы Марыя Роўда і Людміла Шчэрба назвалі раман «цікавым» і «містычным». Эсэіст Сяргей Шыдлоўскі ахарактарызаваў раман як «метагістарычную прозу».
Электронная версія «Сядзібы» трапіла ў top-5 продажу лютага 2017 года пляцоўкі kniharnia.by.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Раманы на беларускай мове