Hasta La Fillsta — беларускі гурт, які выконвае альтэрнатыўны рок. Заснаваны ў 1996 годзе. Першапачаткова выконваў песні на англійскай мове, цяпер на беларускай і рускай мовах.

Гісторыя

Стварэнне Гурт узнік у 1996 годзе. Калектыў складаўся з трох хлопцаў і адной дзяўчынкі: гітарыст, басіст, барабаншчык і вакалістка — Сяргей Канановіч, Кастусь Калеснікаў, Зміцер Харытановіч і . Гурт гучна заявіў пра сябе ўжо праз месяц пасля стварэння, стаў лаўрэатам фестывалю альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які правадзіўся . У гэтым складзе гурт перамог на рок-фэсце «Басовішча’97».

У 1997 годзе вакалістка гурта Крысціна Мендзелеева на Рок-каранацыі атрымала званне «Рок-князёўна’97», абышоў Вераніку Круглову.

З лістапада 1998 па 1999 у гурце таксама граў басіст Улад Плюшчаў.

У 1999 годзе яркая вакалістка гурта Крысціна Мендзелеева з’ехала вучыцца ў Бельгію і гурт на доўгі час распаўся: пасля вучобы вакалістка засталася ў Бельгіі займацца кінематаграфіяй, а хлопцы пачалі граць у іншых калектывах.

Адраджэнне Праз дзесяць год пасля распаду асноўны склад гурта вырашыў зноў сабрацца пад канец 2009 года, заявіў аб гэтым на «Еўрарадыё».Hasta la fillsta вяртаецца на сцэну адразу з чатырма вядомымі вакалістамі / Еўрапейскае радыё для Беларусі Для запісу першых пяці песень запрасілі чатырох новых вакалістаў (Аляксандр Памідораў, Маша Яр, Саша Ракавец і Вольга Самусік), даручыў кожнаму свае кампазіцыі.

У складзе гурта вакалісткай засталася Вольга Самусік, якая раней спявала ў гуртах «Tarpach» і «žygimont VAZA». Вольга Самусік таксама атрымала тытул «Рок-князёўна» ў 2007 годзе.

Неўзабаве ўбачыў свет першы прэзентацыйны трэк з каляднага інтэрнэт-рэлізу «Праўда» на словы Францішка Багушэвіча (вакалісты Саша Ракавец і Аляксандр Памідораў).Hasta La Fillsta сьпела на словы першага айчыннага рэпэра / Тузін Гітоў

Першы канцэрт пасля ўз’яднання, які музыкі падрыхтавалі да «Свята герояў», адбыўся 23 лютага 2010 года.«Свята герояў» от IQ48, ZM99 и Hasta La Fillsta / Ultra-music.com Гурт выканаў новыя песні, якія ўвайшлі ў інтэрнэт-рэліз, а таксама некалькі старых хітоў. Канцэрт адбыўся ў кавярні «Jolly Roger Café», Мінск. У чэрвені 2010 года гурт прыняў удзел у праграме «Зорны рынг» тэлеканала СТБ.

У 2012 годзе сумесна з Палінай Рэспублікай гурт запісаў два сінгла: «Як ты», «Гадзіннік».

Дыскаграфія Demo (1996) № 1 EP (2010) Як ты (сумесны сінгл з Палінай Рэспублікай, 2012) Гадзіннік (сумесны сінгл з Палінай Рэспублікай, 2012) Место подписи (трыб’ют Neuro Dubel, 2013), трэк «Можно жить»Трибьют Нейро Дюбель. Место подписи. (2013)

Склад

Першапачатковы  — вакал Кастусь Калеснікаў — бас-гітара (з 1996 г. па кастрычнік 1998 г.) Сяргей Канановіч — гітара Улад Плюшчаў — бас-гітара (з лістапада 1998 г. па 1999 г.) Зміцер Харытановіч — барабаны

Бягучы склад Сяргей Канановіч — гітара (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet»; бас ў «Pomidor/OFF») Улад Плюшчаў — бас-гітара (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet») Зміцер Харытановіч — барабаны (таксама і ў «Rainstorm» (ААЭ), «Dr. Jack» (Беларусь — ААЭ), «Pomidor/OFF»).

Літаратура

Спасылкі «Hasta La Fillsta»: «Усё-такі за 10 гадоў мы сталі граць лепш»

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе