Адам Браніслававіч Ляшчынскі (24 снежня 1920, в. Якубавічы, , БССР; цяпер , Мінская вобласць — 8 верасня 2006, Гродна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір батарэі 1450-га самаходна-артылерыйскага палка (, , Варонежскі, затым 1-й Украінскі фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944). З 1948 года ў запасе ў званні маёра.

Біяграфія Нарадзіўся 24 снежня 1920 года ў вёсцы Якубавічы цяпер Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР (цяпер Рэспубліка Беларусь) у сям’і селяніна. Беларус. Скончыў 7 класаў школы, затым курсы трактарыстаў. Працаваў трактарыстам у Капыльскай МТС. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Праходзіў службу ў танкавых войсках.

Ваенная біяграфія У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў з ліпеня 1941 года. У складзе Заходняга фронту прымаў удзел у абарончых баях на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларусі, ў Смаленскай бітве і бітве пад Масквой. У 1942 годзе скончыў паскораны курс Чкалаўскага танкавага вучылішча (цяпер — горад Арэнбург), у 1943 годзе — 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча. Па заканчэнні вучобы прызначаны камандзірам батарэі самаходных установак СУ-122 1450-га самаходна-артылерыйскага палка ў званні лейтэнанта. Ваяваў у складзе Варонежскага і 1-га Украінскага франтоў. Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны і бітве за Дняпро. Экіпаж самаходнай ўстаноўкі Ляшчынскага знішчыў 3 варожыя танкі.

23 кастрычніка 1943 года ўдзельнічаў у прарыве абароны ворага на на правым беразе ракі Дняпро. Прарваўшыся ў першую лінію траншэй ворага ў раёне вёскі Ходараў (цяпер Міронаўскі раён Кіеўскай вобласці, Украіна), пачаў знішчаць гітлераўцаў агнём і гусеніцамі. Пасля таго як самаходная гармата СУ-122 было падбіта, Ляшчынскі, нягледзячы на раненне, працягваў бой гранатамі і аўтаматным агнём. Батарэя Ляшчынскага ў той дзень знішчыла 2 танкі, 2 гарматы, 4 кулямёты і да роты пяхоты, разбурыла 6 .

10 студзеня 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР сваім указам за адвагу і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе, прысвоіў лейтэнанту Ляшчынскаму Адаму Браніслававічу званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3236)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1.

Пасляваенная біяграфія У 1946 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі. Праслужыўшы ў Савецкай арміі яшчэ 2 гады, у 1948 годзе маёр Ляшчынскі сыйшоў у запас.

У 1957 годзе скончыў Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут. Пасля гэтага працаваў у сістэме прадпрыемстваў «Сельгастэхніка», займаючы кіруючыя пасады ў Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Гродзенскім раёнах. Затым займаў пасады старэйшага інжынера па тэхніцы бяспекі і дырэктара турбазы «Нёман». У 1980 годзе выйшаў на пенсію. Жыў у горадзе Гродна. Памёр 8 верасня 2006 года.

Узнагароды і званні Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (10.01.1944). Ордэн Леніна (10.01.1944). Ордэн Чырвонага Сцяга. Ордэн Айчыннай вайны I ступені (11.03.1985). Ордэн «За службу Радзіме» (Рэспубліка Беларусь) 3-й ступені (15.04.1999). Медалі.

Памяць Занесены ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці.

Літаратура

Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.

Спасылкі

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Маёры СССР