Се́бежскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай, Віцебскай і зноў Пскоўскай губерняў, якая існавала ў 1772—1927 гадах. Цэнтр — горад Себеж. Плошча павета складала каля 3,6 тыс. км².

Гісторыя Себежскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г. — да Віцебскай.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і абвяшчэння незалежнасці Латвіі тэрыторыя павета стала прадметам міждзяржаўных спрэчак. У маі 1920 года РСФСР і Латвія пачалі мірныя перагаворы, на якіх латвійскі бок запатрабаваў перадачы Себежскага павета (разам з іншымі пагранічнымі тэрыторыямі) у склад сваёй дзяржавы. Савецкая дэлегацыя на чале з Адольфам Іофэ адхіліла гэтае патрабаванне, спасылаючыся на тое, што латышы складаюць там меншасць. У сваю чаргу, прадстаўнікі Латвіі аргументавалі сваю пазіцыю стратэгічнымі інтарэсамі бяспекі і паабяцалі адмовіцца ад прэтэнзій на іншыя тэрыторыі ў выпадку саступкі.

Паводле мірнага дагавора паміж РСФСР і Латвіяй ад 11 жніўня 1920 года частка Себежскага павета ўсё ж адышла да Латвіі. Агулам у перададзеных Латвіі паветах (Дзвінскім, Ілукштанскім, Люцынскім і частках Дрысенскага і Себежскага) пражывала каля 150 тысяч беларусаў. Урад БНР у эміграцыі паставіўся да гэтага рашэння без моцнага супраціўлення, улічваючы больш прыязнае стаўленне латышоў да незалежнасці Беларусі ў параўнанні з іншымі суседнімі краінамі.

24 сакавіка 1924 г. Віцебская губерня была скасавана, і павет быў перададзены ў Пскоўскую губерню. 1 жніўня 1927 г. павет быў скасаваны разам з губерняй.

Насельніцтва Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала каля 92,1 тыс. чал.Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на "Демоскоп Weekly" У тым ліку беларусаў - 47,1%; рускіх - 47,1%; яўрэяў - 3,8%; палякаў - 1,5%. У павятовым горадзе Себеж пражывала 4326 чал.

Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 17 валасцей: Воласць Валасны цэнтр Анінская в. Падгур'е Глембачынская в. Камары Далашчанская маёнтак Далосцы Езярыйская с. Езярышча Камянецкая маёнтак Заласелле Магілянская с. Магільна Непаротаўская с. Кіцкава Прыхабская маёнтак Прыхабы Рыкаўская маёнтак Рыкава Сіназерская с. Сіназер'е Соінская пас. Пустошка Сутоцкая пагост Сутокі Томсінская с. Томсіна Чайкінска-Жанвільная пагост Чайкі Чарнейская в. Лозеўка Шуміхінская с. Алоль Юсцінаўская пагост Дзедзіна

Сучаснае становішча У цяперашні час асноўная тэрыторыя былога Себежскага павета ўваходзіць у склад Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі (пераважна Себежскі раён), а невялікая частка, якая адышла ў 1920 годзе, — у склад Латвіі.

Вядомыя асобы Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў (1907—1980) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Старыя карты Себежскага павета на сайце «Литера Ру» Мапа Себежскага павета (1820) на Radzima.net Мапа Себежскага павета на сайце Мурманскай радаводнай грамады Праваслаўныя цэрквы Себежскага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты

Катэгорыя:Паветы Віцебскай губерні Катэгорыя:Паветы Полацкай губерні