Уладзімір Мікалаевіч Марцінкевіч (10 сакавіка 1896 — 30 ліпеня 1944) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 10 сакавіка 1896 года ў Барысаве ў сям’і рабочага. Беларус.

У Чырвонай Арміі з 1918 года. У гады Грамадзянскай вайны ў Расіі камандаваў 1-м Маладзечанскім партызанскім атрадам, затым батальёнам. З студзеня па снежань 1919 года камандаваў стралковым палком на Паўднёвым фронце.

У ліпені 1919 года каля станції Клевань (Валынь) вызначыўся ў баі з польскімі войскамі: група з 10 чалавек пад камандаваннем Марцінкевіча штурмам захапіла польскі бронецягнік, папярэдне падарваўшы чыгуначныя шляхі. Сведкам гэтага быў упаўнаважаны Рады Абароны Украіны Мікалай Скрыпнік. У якасці асабістага прызнання Скрыпнік яшчэ ў 1919 годзе падарыў Марцінкевічу свой нагрудны знак, атрыманы ім ад У. Леніна ў 1918 годзе. Гэты эпізод падрабязна апісаны ў лісце Скрыпніка (у той час наркама асветы УССР) да К. Варашылава, напісаным каля 1927 года, у якім ён адзначаў надзвычайную сціпласць Марцінкевіча і хадайнічаў аб яго афіцыйным узнагароджанні ордэнам Чырвонага Сцяга.

Са снежня 1919 года па лістапад 1920 года Уладзімір Марцінкевіч ваяваў на Заходнім фронце. У ходзе баёў быў кантужаны і двойчы паранены.

У пасляваенны час скончыў ў 1923 годзе Вышэйшую паўторную школу старэйшага начсаставу і прайшоў шлях ад памочніка камандзіра батальёна да камандзіра стралковай дывізіі. У савецка-фінскай вайне 1939—1940 гадоў камандаваў у складзе 7-й арміі. З ліпеня 1940 года камандзір 176-й стралковай дывізіі.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў на той жа пасадзе. Дывізія ў складзе 9-й арміі Паўднёвага фронту ўдзельнічала ў памежнай бітве і, займаючы абарону па рацэ Прут, адбівала  наступленне нямецкіх і румынскіх войскаў. У далейшым ўдзельнічала ў і аперацыях. З ліпеня 1942 года займаў пасаду камандуючага 24-й арміяй Паўднёвага фронту. Армія пад камандаваннем В. Н. Марцінкевіча паспяхова выканала заданне па забеспячэнню адыхода войскаў Паўднёвага фронту за раку Дон. У жніўні 1942 года прызначаны камандуючым 9-й арміяй Закаўказскай фронту. У армія займала абарону па рацэ Церак на рубяжы ад горада Грозны да вусця ракі Урух. У ходзе баявых дзеянняў за «непрыняцце рашучых мер па знішчэнні прарваўшайся групоўкі»Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005.—С. 145—146.— ISBN 5-86090-113-5 ад пасады адхілены.

У кастрычніку 1942 года прызначаны камандзірам 229-й стралковай дывізіі 52-й арміі Волхаўскага фронту. Падчас фарсіравання ракі Волхаў цяжка захварэў і быў шпіталізаваны. Пасля лячэння, з ліпеня 1943 года, знаходзіўся ў , адначасова праходзіў навучанне на курсах пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава.

У красавіку 1944 года накіраваны ў распараджэнне Ваеннага савета 2-га Беларускага фронту і неўзабаве прызначаны камандзірам 134-й стралковай дывізіі , якая ў складзе 61-га стралковага корпуса 69-й арміі абаранялася на паўднёвым усходзе ад горада Ковель. Пад кіраўніцтвам генерал-маёра Марцінкевіча дывізія вызначылася ў ходзе Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі. Прарваўшы абарону праціўніка, яна сумесна з іншымі злучэннямі арміі прасунулася да 70 км і з ходу фарсіравала раку Заходні Буг. У гэтых баях В. Н. Марцінкевіч праявіў сябе энергічным, рашучым і дасведчаным камандзірам. У далейшым працягваючы наступ, дывізія выйшла да ракі Вісла, фарсіравала яе і захапіла . У бязлітасных баях за пашырэнне плацдарма Марцінкевіч Уладзімір Мікалаевіч загінуў.

Пахаваны ў Луцку ў брацкай магіле. У 1977 годзе на месцы пахавання В. Н. Марцінкевіча і яшчэ некалькіх сотняў воінаў, якія загінулі ў баях з фашызмам, узведзены Мемарыяльны комплекс СлавыЛуцкі мемарыял вечнай славы..

6 красавіка 1945 года указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад за ўмелае камандаванне стралковай дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм генерал-маёру Марцінкевічу Уладзіміру Мікалаевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Памяць Імя камандарма носіць адна з вуліц беларускага горада КрупкіСайт Крупскага раённага выканаўчага камітэта.. У савецкі час у Луцку імянем В. Н. Марцінкевіча была названая вуліцаДаведнік па Луцку ..

Ўзнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза; ордэн Леніна; два ордэна Чырвонага Сцяга; медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі».

Літаратура Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 145-146. — ISBN 5-86090-113-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны