Рыго́р Бары́савіч Эйдзі́наў (,  — , Масква) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.

Член ЦК КП(б)Б (1940—1949), член Бюро ЦК КП(б)Б (1940—1947), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1940—1951), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1950).

Біяграфія Нарадзіўся 28 жніўня (10 верасня) 1908 года ў Баку.

Скончыў Інстытут падрыхтоўкі кадраў пры Інстытуце чырвонай прафесуры ў Маскве (1933), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1958).

З 1928 года на партыйнай і камсамольскай працы ў Маскве, Маскоўскай вобласці і на Паўночным Каўказе.

У 1935 годзе быў пераведзены ў БССР, начальнік палітаддзела Асвейскай МТС, другі сакратар Шклоўскага, першы сакратар Кармянскага РК КП(б)Б, намеснік кіраўніка Белдзяржкіно, намеснік начальніка ўпраўлення кінафікацыі пры СНК БССР.

З 1938 года ў ЦК КП(б)Б: загадчык культасветаддзела, а пасля аргінструктарскага аддзела.

24 сакавіка 1940 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання ад Клецкай акругі Баранавіцкай вобласці.

22 снежня 1940 года III пленумам быў абраны трэцім сакратаром ЦК КП(б)Б, 26 сакавіка 1941 года быў абраны сакратаром па авіяцыйнай прамысловасці, а 26 жніўня 1943 года стаў намеснікам сакратара ЦК КП(б)Б па прамысловасці Уладзіміра Маліна і загадчыкам прамысловым аддзелам ЦК КП(б)Б.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе ўзначальваў Паўночна-Заходнюю аператыўную групу ЦК КП(б)Б, якая кіравала партызанскім рухам на тэрыторыі Віцебскай і паўночных раёнаў Мінскай і Магілёўскай абласцей, з верасня 1942 года — першы намеснік начальніка БШПР.

У чэрвені 1944 года быў прызначаны старшынёй Дзяржплана БССР і намеснікам старшыні СНК БССР. У лютым 1946 года вызвалены ад абавязкаў старшыні Дзяржплана. Ізноў прызначаны на гэтую пасаду ў чэрвені 1946 года. Вызвалены ад яе ў красавіку 1947 года.

З 1948 года ў Савеце Міністраў РСФСР.

З 1967 да 1977 года з’яўляўся намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў РСФСР па выкарыстанні працоўных рэсурсаў.

Памёр 2 мая 1977 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Узнагароды 15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў ураду па развіццю партызанскага руху ў Беларусі і дасягнутыя поспехі ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Спасылкі Старшыні Дзяржплана і Дзяржэканомплана Беларускай ССР, Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Трэція сакратары ЦК КП(б)Б Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ