Лё́зненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Лёзна (не ўваходзіць у склад сельсавета).
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Лёзна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Лёзна атрымала статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарніцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета са Стасеўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Красыншчына, Уна і Шахі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. Да 1972 года цэнтр сельсавета перанесены з гарадскога пасёлка Лёзна ў вёску Зубкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лёзненскага сельсавета 31 населены пункт. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стасеўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Асіпоўшчына, Баяры, Бычкова, Вялікае Сяло, Забалацце, Канашкава, Кляўцы, Красыні, Навароцце, Пыжы, Свірбы, Смародзіна, Стасева, Шарыкі, Шумшчына і Шэркіна)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . Да 2005 года цэнтр сельсавета вернуты ў гарадскі пасёлак Лёзна. 26 чэрвеня 2018 года скасавана вёска ВагараўшчынаРешение Лиозненского районного Совета депутатов от 26 июня 2018 г. № 22 Об упразднении сельского населенного пункта Лиозненского района.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3122 чалавекі, з іх 85,6 % — беларусы, 11,1 % — рускія, 2,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2754 чалавекі.
Іншае Будынак адміністрацыі сельсавета знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Лёзна на вуліцы Чарняхоўскага, дом 4. Да 2011 года ў гэтым будынку размяшчалася гасцініца.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе