Міхаі́л Уладзі́міравіч Дра́жын (нар. , Дражна, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1951 годзе ў аграгарадку Дражна Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

З 1971 года працаваў у гаспадарках Асіповіцкага раёна: фельчарам у саўгасе імя Ульянава, намеснікам старшыні калгаса «Бальшавік».

У 1980—1984 гадах — старшыня калгаса імя Валадарскага.

У 1985—1989 гадах — старшыня Магілёўскага раённага аграпрамысловага аб’яднання.

У 1989—1991 гадах — адказны арганізатар ЦК КПБ.

У 1991—1993 гадах — саветнік па аграпрамысловаму комплексу вытворчасці Рэспублікі Малдова ў Беларусі.

У 1993—1998 гадах працаваў генеральным дырэктарам аграгандлёвай фірмы «Ждановічы» Мінскага раёна.

У 1998 годзе быў прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.

У 1999Указ Президента Республики Беларусь от 12 марта 1999 г. № 157 «О назначении М. В. Дражина председателем Могилевского облисполкома»—2000 гадах — старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Быў прызначаны генеральным дырэктарам РУП «Мінскаўтазапраўка», пасля да 2012 года быў спецыяльным прадстаўніком расійскай нафтавай кампаніі «Русснефть»Экс-министр иностранных дел Беларуси Сергей Мартынов возглавит представительство «РуссНефти» в Беларуси .

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём «За працоўныя заслугі».

Спасылкі Дражин Михаил Владимирович. Биография

Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта