Палеская літаратура — галіна ў літаратуры, створаная на палескіх гаворках. У асобных выпадках можа быць часткай беларускай або ўкраінскай літаратур.
Пісьмо
Буквар Каб пачаць фарміраванне палескай адзінай мовы і самасвядомасці, пачынаюць выходзіць падручнікі, буквары палескай мовы. Так сама кнігі аб палескіх гаворках, слоўнікі. На той час, у асноўным большасць насельніцтва Палесся называла сябе «тутэйшымі», «палешукамі» або «беларусамі» ці «ўкраінцамі». Палескімі лічыліся гаворкі, таму менавіта сваю адзіную мову вырашылі назваць «русінскай», аб гэтым сведчаць назвы слоўнікаў. «Elementarz w nareczu Poleszukow» у Пінску ў 1906 годзе «Rusinski lemantar» у Пінску ў 1907 годзе «Rusinsky łementar. Русінски лементар. Napysau Staryj Hospodar» у 1907 годзе
Пісьменнасць У асноўным карысталіся кірыліцай, але лацінскі правапіс не быў забыты. Таму нейкія выдавецтвы працавалі адразу на абодвух варыянтах пісьменнасці.
Кірылічны правапіс быў больш падобны да ўкраінскага.
Гісторыя
XVI і XVII стагоддзі Палеская літаратура бярэ свой пачатак з XVI—XVII стагоддзяў. Першымі аўтарамі палескіх твораў з’яўляюцца Франц Савіч і Мікалай Янчук. Абодва пісалі вершы і паэмы. Вядома, што Францам Савічам былі напісаныя такія вершы як «Памятнік»Pamікtnik… // Heleniusz E. Wspomnienia lat minionych. — T. 2. — Krakyw, 1876. і «Там блізка Пінска» (які захаваўся)Tam blizko Pinska // Pawіоwicz E. Wspomnienia z nad Wilji i Niemna. — 3 wyd. — Lwyw, 1895..
XVIII — пачатак XX стагоддзі У 1866 годзе публікуецца п’еса вядома беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта», якая ўпершыню была напісана на пінчуцкай гаворцы."Арыгінал «Пінскай шляхты» на «пінчуцкай гаворцы»
У 1901 годзе асобныя палескія словы і фразы выкарыстоўвае ў сваім аповедзе «Срэбны воўк» Аляксандр Купрын. У 1906 і 1907 гадах выдаліся першыя слоўнікі, падручнікі.
Другая палова XX стагоддзя У ваенны перыяд палескія творы афіцыйна не друкуюцца. Але знойдзены вершы звычайнага народа. Напрыклад, былі знойдзены і апублікаваны ў сетку вершы Аляксандры Дзягель «Пахаронка» (1945) і «Разлука» (1951).
Новаятвяская літаратура У 1980—1990 гадах пачынаецца рух палескай самасвядомасці, ці інакш кажучы «Адраджэнне ятвягаў». Ствараецца заходнепалеская літаратурная мова. На ёй Мікола Шэляговіч са згуртаваннем «Поліссе» (Палессе), а потым «Етвызь» (Ятвезь) піша вершы і выдае газету «Збудінне».
Нашыя часы У 2006 годзе выходзіць слоўнік штучнай лабарскай гаворкі.
У 2018–2019 гадах выходзяць два зборнічкі паэзіі на роднай заходнепалескай гаворцы беларуска- і рускамоўнай паэтэсы Надзеі Іванаўны Момлік.
У 2021 годзе Аляксей Дзікавіцкі выдае аўтарскі зборнік вершаў і апавяданняў на пінчуцкай гаворцы палескай мовы «Оньдэ». Кнігу прэзентавалі ў Вільнюсе, Польшчы і ва Украіне. Выдадзена каля 500 экзэмпляраў.
Катэгорыя:Палессе Катэгорыя:Літаратура