«Martin S.» — музычны гурт, заснаваны ў лістападзе 2011 года удзельнікамі гурта «Моцарт» (MoZart), які існаваў з 2003 года. Пераможца 9-га адкрытага музычнага фестываля БДУ «Такие пряники» (2012). Прырыў 2012 года па версіі Тузін Гітоў (2 месца). Гурт выдаў 2 студыйныя альбомы: «Martin S.» (2012) і «Першы» (2015).

Альбомы «Martin S.» (12 песень, 2012 год; 40 хвілінаў). Музыка – Ілля Басько (1-4, 8-12), Уладзімір Боська (5-7). Словы — Уладзімір Боська. У запісе ўдзельнічалі: Уладзімір Боська (спеў), Ілля Басько (клавішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Аляксей Канцавы (бас-гітара), Вячаслаў Усцінаў (гітара, труба), Цімафей Чабунін (ударныя, віяланчэль) і Мар'яна Шэндзелева (спеў). Зводку на студыі «Нервы са сталі» ажыццявіў Сяргей Кудзеліч. Кампазіцыі: Уводзіны (Intro; 1:17) «Раз на раз» (3:46) «Маю надзею» (3:53) «Мала месца» (2:49) «Хто ты» (4:04) «Стомлены» (4:23) «Дзёньнікі» (4:13) «Талісман» (2:51) «Мы зробім усё» (3:02) «Блізкія» (4:47) «Мэханіка» (3:44) Зыход (Outro; 0:48)

«Першы» (9 песняў, 2015 год; 34 хвіліны). У запісе ўдзельнічалі: Ўладзімір Боська (спеў), Ілля Басько (клавішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Маргарыта Мядзвецкая (бас-гітара), Андрэй Марчанка (гітара), Гера Ступакоў (бубны). Зводку на студыі «Форз» (Мінск) ажыццявіў Зміцер Галодка. Кампазіцыі: «Як ёсьць» (3:56) «Так і трэба» (3:39) «Уцякалі» (4:29) «Марыць» (3:19) «Ушчэнт» (4:11) «Позна» (4:01) «Дэманы» (3:13) «Дэльфіны» (3:44) «Матывацыя» (2:57)

Гісторыя У пачатку лістапада 2011 года былыя ўдзельнікі гурта «Моцарт», які існаваў з 2003 году, стварылі новы гурт «Martin S.» на чале са спеваком і аўтарам песняў Уладзімірам Боськам (нар. 24 верасня 1984 года, Маладзечна, Мінская вобласць, Беларуская ССР). Пры канцы лістапада 2011 года гурт упершыню падаў заяўку на ўдзел у беларускім адборы на Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне» 2012 года, які прайшоў у пачатку снежня 2011 года.

27 сакавіка 2012 года «Martin S.» выдаў першы сінгл «Мала месца», які запісалі на студыі Генадзя Сыракваша. У жніўні 2012 года пачаўся запіс першага альбома на студыі «Кляновае дрэва». Большасць песняў альбома запісалі на студыі «Нервы са сталі», дзе яго звядзеннем займаўся Сяргей Кудзеліч. 27 верасня 2012 года выйшла першая «Чырвоная» частка альбому з 3 песняў. 15 кастрычніка выпусцілі другую, «Сінюю» частку альбому з 3 песняў. 27 кастрычніка ў Брэсце гурт выступіў з 6 «чырвонымі» і «сінімі» песнямі на 3-м «Мужчынскім фэсце», які праводзіўся ў клубе Брэсцкага электрамеханічнага завода. 6 лістапада музыкі выдалі трэцюю «Зялёную» частку альбому, што сталася апошняй і таксама складалася з 3 песняў. 8 лістапада 2012 года гурт «Martin S.» выдаў першы альбом «Martin S.» з 12 трэкаў праз лэйбл «Вігма».

29 лістапада 2012 года гурт «Martin S.» стаўся пераможцам 9-га Адкрытага музычнага фестывалю «Такие пряники», які ладзіўся Беларускім дзяржаўным універсітэтам у мінскім клубе «Центр» . 30 лістапада гурт атрымаў за перамогу рэпетыцыйны час на працу ў прафесійнай студыі музычнага прадпрыемства «Бум». На фэсце гурт прадстаўляў факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ. 6 снежня гурт прадставіў дэбютны альбом «Martin S.» канцэртам у мінскім клубе «Рэпаблік».

3 сакавіка 2013 года гурт выпусціў альбом рэміксаў на 10 песняў першага альбома, якія 10 дыджэяў перапрацавалі ў 10 кірунках электроннай музыкі: прагрэсіўны хаўс, брэйкбіт, клубны хаўс, транс, глітч, біг-біт, трэп, дабстэп, чылаўт, хаўс. Свае рэміксы прапанавалі дыджэі: Віталь «Ghost», Павел Верхні (Трансэт), Дзяніс Валько (Бэніс), Максім Кавалёў, Аляксей «Спэйсмэн», Тацяна Сілін «Stevia Pill», Антон Шчурок «NetMoRaLLi», Ілля Басько (Івэр), Альберт Сіпаў (А.э.р.о.) і Станіслаў Жванік (Лорадо). Улетку 2013 года гурт «Martin S.» выступіў з канцэртамі ў абласных цэнтрах Беларусі, у Расіі (Масква) і Літве (Вільнюс). 7 кастрычніка 2013 года гурт «Martin S.» выдаў сінгл «Хуткія», які за 3 месяцы запісалі са спявачкай Ксеніяй Жук («Соніка»). Агулам у запісе ўдзельнічалі 17 чалавек з 4 музычных гуртоў. 17 кастрычніка песню «Хуткія» прадставілі ў мінскім клубе «Графіці».

12 лютага 2014 года выйшаў міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі» з 3 песняў, якія запісалі на студыі «Форз» (fOrZ; гукарэжысэр Зміцер Гладко). 3 сакавіка гурт прадставіў міні-альбом на канцэрце ў сталічным клубе «Піраты». 1 красавіка 2014 года «Martin S.» выдаў сінгл «Пампея». 25 мая 2014 года гурт выпусціў відэакліп на песню «Пампея», здымкі якога правялі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. 25 чэрвеня 2014 года гурт упершыню выступіў на 14-м фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна». У ліпені 2014 года гурт «Martin S.» упершыню выступіў на 23-м міжнародным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску». 28 лістапада 2014 года гурт выдаў сінгл «Як ёсць», які запісалі за кошт добраахвотных ахвяраванняў.

Пры канцы студзеня 2015 года ў гурце засталіся 2 першапачатковыя ўдзельнікі — Уладзімір Боська і Ілля Басько, і дадаліся 4 новыя: скрыпач Яўген Шэлепень, бас-гітарыстка Маргарыта Мядзвецкая, гітарыст Андрэй Марчанка і ударнік Гера Ступакоў. 1 чэрвеня 2015 года гурт абвясціў аб тым, што сабраў $3000 на запіс новага альбома за кошт ахвяраванняў прыхільнікаў. 5 чэрвеня 2015 года гурт «Martin S.» выдаў сінгл «Ушчэнт». 5 кастрычніка 2015 года выйшаў другі альбом «Першы» з 9 песняў. 28 кастрычніка прайшла канцэртная прэзентацыя альбома ў мінскім клубе «Рэпаблік».

Дыскаграфія «Мала месца» (сінгл, 2012) «Martin S.» (альбом, 2012) «Martin S. rmx» (альбом рэміксаў, 2013) «Хуткія» (сінгл, 2013) «Не забыць памылкі ніколі» (EP, 2014) «Пампея» (сінгл, 2014) «Як ёсць» (сінгл, 2014) «Ушчэнт» (сінгл, 2015) «Першы» (альбом, 2015)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Поп-рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2011 годзе