Indiga — беларускі музычны гурт з Мінска.
Гісторыя Гурт заснаваны ў 2002 годзе. Першы канцэрт музыкі далі ў 2003 годзе. Гурт з’яўляецца пераможцам «Басовішча-2003». Выступалі ў якасці гасцей на «Басовішчы-2004» і «Басовішчы-2006». Намінанты прэміі «Рок-каранацыя». У 2006 годзе Руся была ўганаравана тытулам «Рок-князёўны».
Дэбютны альбом з сямю песнямі і адным бонус-трэкам убачыў свет у сярэдзіне лета 2004 года. Альбом быў запісаны на студыі Беластоцкага радыё «Rembrandt Studio» і займеў назву «Dni», кожны трэк сімвалізаваў адзін дзень тыдня. З тэкстамі Русі дапамагаў паэт Андрэй Хадановіч. У 2005 годзе на гурт Indiga звярнуў увагу аўстрыйскі праект «Kingdom of Illusions». Вынікам творчага сяброўства стаў сінгл «Заенька», які выйшаў у 2006 годзе. Акрамя аўстрыйскіх дыджэяў, удзел у запісе прынялі Маша Васілеўская (скрыпачка гурта «Нагуаль») і Ігар Варашкевіч.
Музыканты з’явіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску серыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года.
Яшчэ ў 2007 годзе ішла актыўная праца над другім альбомам, якая, аднак, так і не была завершана.Гурт «Indiga»: другі альбом і першы кліп
1 лістапада 2008 года ў клубе «Bronx» Руся ў якасці ўдзельніцы фальклорнага гурта Akana-NHS выступіла на прэзентацыі самотніка In Tune Hair Peace Salon, што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідара раскіданага NHS, а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам Indiga з-за пературбацый у складзе.
Дыскаграфія
Альбомы Dni (2004)
Сінглы Заенька (2006)
Удзел у зборніках Генералы айчыннага року (2004) — «Тры сонцы» Прэм'ер Тузін 2005 (2005) — «Людзі» Дыхаць! (2006) — «Бяжы са мной» Прэм'ер Тузін 2006 (2006) — «Заенька» Басовішча XVII (2007) — «Заенька (акустыка)» Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Try Soncy»
Склад Руся: спеў Зміцер Дзямідаў: гітара Зміцер Астроўскі: бас-гітара Уладзімір Бегер: ударныя
Былыя ўдзельнікі Аляксей Паўловіч: бас-гітара (да 2004) Андрэй Ганчарык: ударныя (да 2005)
Спасылкі Indiga на Last.fm Беларускі рок, які мы страцілі. Топ-10 гуртоў / Наша Ніва
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе