Балойса — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 2,5 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні возера 1,39 (1,37Морфометріческіе параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Найбольшая глыбіня 15,6 м, сярэдняя 5,26 м. Даўжыня 2,06 км, найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Аб’ём вады 7,3 млн м³. Плошча вадазбору 3 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўднёва-ўсходнія пад хмызняком, заходнія і паўднёва-заходнія разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на ўсходзе гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, шырынёй да 30 м, пясчанае, на захадзе і ўсходзе месцамі пясчана-галечнае. 3 невялікія астравы. У возера ўпадаюць 2 ручаіОбщая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Злучана пратокай (шырыня да 200 м) з возерам Струста. Мезатрофнае. Зарастае да глыбіні 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 м. Забруджваецца сцёкавымі водамі Браслава.

Літаратура

Мыслівец І. А. Балойса //

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометріческіе параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Браслаўская група азёр Катэгорыя:Басейн Друйкі