На тэрыторыі Беларусі больш за 10 тысяч азёр. Іх агульная плошча каля 2 тысяч км², агульны аб’ём вады — каля 6 км³. Азёр плошчай большай за 10 км² ёсць 20.
Самае вялікае па плошчы возера Нарач (79,6 км²), самае глыбокае — Доўгае возера (глыбіня 53,7 м). Найвялікшыя азёры — Асвейскае (52,8 км²), Чырвонае (40,8 км²), Лукомскае (37,7 км²), Дрывяты (36,1 км²). Найбольш азёр на поўначы краіны — у Беларускім Паазер’і і на поўдні — у Беларускім Палессі. У асобных раёнах (Браслаўскі, Ушацкі) пад азёрамі да 10 % тэрыторыі.
Многія азёры ўтвараюць групы або ланцугі, звязаныя невялікімі рэкамі і пратокамі, у іх ліку Ушацкая група азёр, якая ўключае каля 40 азёр, сістэма Браслаўскіх азёр (больш за 50), якую звязвае рака Друйка.
Паходжанне
Катлавіны беларускіх азёр найчасцей маюць ледавіковае (пераважна на поўначы), рачное і карставае паходжанне. Азёры паўночнай часткі краіны звычайна размешчаны ў межах марэнных узвышшаў і раўнін на вышыні да 160—180 м над узроўнем мора. У большасці яны маюць добра выражаныя берагі, стромкія, высокія схілы.
Вылучаюцца наступныя тыпы ледавіковых катлавін: Падпрудныя. Утварыліся ад расталых ледавіковых вод у паніжэннях паміж марэннымі градамі, іх форма круглаватая або лопасцевая, схілы асіметрычныя (Нарач, Асвейскае, Мядзел, Дрывяты, Лукомскае і інш.). Лагчынныя. Утварыліся ад ледавіковага выворвання вузкіх глыбокіх лагчын (глыбіня да 80—100 м) і эварзійнай дзейнасці талых вод (Доўгае, Саро, Сянно, Балдук і інш.). Эварзійныя. Узніклі ад разбуральнай дзейнасці вады, якая вадаспадам сцякала з ледавіка і выбівала невялікія, але глыбокія (25—30 м) чашы са стромкімі схіламі і акруглым малюнкам берагавой лініі (Рудакова, Вісяты, Варанец, Жэнна, Светлае і інш.). Тэрмакарставыя. Узніклі на месцы раставання лінзаў лёду ў марэнных адкладах у час адступання ледавіка, малыя і неглыбокія, часам акруглыя прасадачнага паходжання (Лісіцкае, Усомля, Канашы).
Найбольш разнастайныя абрысы берагавой лініі ў складаных катлавінах азёр, утвораных у выніку ўзаемадзеяння некалькіх фактараў; у іх плане спалучэнне буйных мысаў і ўпадзін, высокіх паўастравоў і розных па форме заліваў (Крывое, Атолава, Лепельскае возера).
Па ўсёй краіне, асабліва ў басейне рэк Дняпро і Прыпяць, шмат рачных азёр-старыц. Карставыя (Вулькаўскае, Свіцязь, Сомінскае, Лукаўскае і інш.) і суфазійныя катлавіны звязаны з вышчалочваннем вапнякоў, мелу, вымываннем гліністых часціц і прасадкай грунту. Самыя буйныя азёры Беларускага Палесся мелкаводныя. Гэта азёры-разлівы, якія ляжаць у плоскіх забалочаных паніжэннях і акружаныя тарфянымі балотамі (Чырвонае, Арэхаўскае, Олтушскае, Выганашчанскае возера і інш.).
Азёры паўночнай часткі краіны звычайна размешчаны ў межах марэнных узвышшаў і раўнін на вышыні да 160—180 м над узроўнем мора. У большасці яны маюць добра выражаныя берагі, стромкія, высокія схілы. Самыя буйныя азёры Беларускага Палесся ляжаць у плоскіх забалочаных паніжэннях.
Жыўленне У водным жыўленні азёр Беларусі пераважаюць паверхневы сцёк і атмасферныя ападкі, роля падземных вод малазначная. Узровень вады ў азёрах на працягу года амаль пастаянны, звычайна вагаецца ад 1 да 1,5 м; вясной узровень вады павышаецца, зімой і летам паніжаецца.
Флора і фаўна Да азёрнай расліннасці належыць фітапланктон (больш за 500 відаў), прадстаўлены дыятомавымі і сінезялёнымі водарасцямі. Макрафіты ўтвараюць палосы расліннасці, найчасцей уздоўж берага.
Прадстаўнікі зоапланктону займаюць сярод жывёльных арганізмаў азёр самую нізкую ступень, найбольш пашыраны галінаставусыя, весланогія рачкі. Сярод насельнікаў дна (бентас) — малюскі, алігахеты, хіранаміды, ракападобныя. У азёрах Беларусі больш за 20 відаў прамысловых рыб, найбольш каштоўныя з іх: лешч, сазан, шчупак, судак. Прамысловае значэнне маюць таксама віды, што ўзнаўляюцца або папаўняюцца штучна (напр., еўрапейскі вугор).
Донныя адклады Донныя адклады азёр Беларусі тэрыгенныя, хемагенныя, арганагенныя, нярэдка мяшаныя. Тэрыгенныя адклады — пяскі, гліны, галечны матэрыял, што намнажаюцца ў прыбярэжнай зоне ад разбурэныя берагоў. Хемагенныя — прыбярэжяыя адклады вапнякоў (азёрнага мергелю); утвараюцца на глыбіні 2—5 м у глыбокіх азёрах. Аргана-мінеральныя і арганічныя адклады займаюць асноўную частку дна (крэменязёмістыя, тонкадэтрытавыя, грубадэтрытавыя, змешаныя ілы і сапрапелі); узніклі ў выніку назапашвання адмерлых арганізмаў (пераважна раслінных) і дробных глеістых мінеральных часцінак. Запасы сапрапеляў у азёрах каля 3 млрд м³.
Выкарыстанне Азёры выкарыстоўваюцца як крыніцы і збіральнікі вады, для рыбалоўства і рыбагадоўлі, арашэння зямель, рэгулявання сцёку, добраўпарадкавання населеных пунктаў і стварэння воднарэкрэацыйных сістэм, турызму.
Спіс азёр з плошчай больш за 10 км² НазваПлошча, км²Макс. глыбіня, мРаёнНарач79,6224,8МядзельскіАсвейскае52,87,5ВерхнядзвінскіДрысвяты44,531БраслаўскіЧырвонае40,822,9ЖыткавіцкіЛукомскае37,7111,5ЧашніцкіДрывяты36,1412БраслаўскіВыганашчанскае262,3ІвацэвіцкіНешчарда24,628,1РасонскіСвір22,288,7МядзельскіСнуды2216,5БраслаўскіЧорнае17,33БярозаўскіМядзел16,224,6МядзельскіЛісна15,716,1ВерхнядзвінскіЕзярышча15,3911,5ГарадоцкіСялява1517,6КрупскіБогінскае13,2315БраслаўскіМястра13,111,3МядзельскіСтруста1323БраслаўскіРычы12,8451,9БраслаўскіЛосвіда11,4220,2ГарадоцкіСпораўскае11,11,5БярозаўскіЛепельскае10,1833,7Лепельскі
Спіс азёр з максімальнымі глыбінямі больш за 30 м НазваМакс. глыбіня, мПлошча, км²РаёнДоўгае53,72,6ГлыбоцкіРычы51,912,84БраслаўскіГінькава43,30,51ГлыбоцкіВоласа Паўднёвы40,41,21БраслаўскіБалдук39,70,76МядзельскіТрошча38,20,51УшацкіСаро36,35,31БешанковіцкіВечалле35,91,36УшацкіЛепельскае33,710,18ЛепельскіКакісіна33,50,78ЛепельскіСомінскае33,50,46ІвацэвіцкіВоўчын32,90,53МядзельскіПліса32,91,1ГлыбоцкіПолазна32,50,15УшацкіБабына32,30,49ПолацкіКруглік31,50,4ШумілінскіКрывое31,54,5УшацкіСянно31,53,13СенненскіДрысвяты3144,5БраслаўскіДоўгае311,87БраслаўскіСвіта310,82ПастаўскіЛескавічы30,70,72ШумілінскіЗамошша30,70,33Ушацкі
Карта
Зноскі
Літаратура В. П. Якушка. Азёры // Озера Белоруссии / О. Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988. — 216 с.
Спасылкі Азёры Беларусі — belarusenc.by Азёры Беларусі на poseidon.by
Катэгорыя:Азёры паводле краін