Не́драва — возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка (цячэ праз возера, злучае яго з возерам Неспіш), за 7 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Маскаўцы. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Агульнае Плошча паверхні возера 3,72 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,23 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 12,2 м, сярэдняя каля 4,8 м. Даўжыня берагавой лініі 15 км. Аб’ём вады 17,8 млн. м³. Плошча вадазбору 808 км². Катлавіна Недрава складанага тыпу. Схілы катлавіны, вышыня якіх даходзіць да 10 м, знаходзяцца пад лугам і хмызняком. На поўначы змяшчаецца озавая града вышынёй 15—20 м, парослая рэдкім хваёвым лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, участкамі на поўдні абразійныя. Пойма возера мае шырыню 10—100 метраў. Мелкаводдзе пясчанае, да глыбіні 3—4 м дно ілістае, ніжэй — сапрапелістае. Возера мае 3 астравы агульнай плошчай 2 га. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4 м.
Возера добра праточнае. Пратокай злучана з возерам Поцех, упадае ручай з возера Вера.
Флора і фаўна У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, судак, акунь, мянтуз і іншыя віды рыб.
Населеныя пункты На беразе возера знаходзяцца наступныя вёскі: Альхоўцы, Вусце, Маскавічы.
Турызм Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.
Літаратура
Катэгорыя:Браслаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна