Не́спіш () — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка (цячэ праз возера), за 4 км на ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Рубеж. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Агульнае Плошча паверхні возера 4,26 км². Найбольшая глыбіня 6,3 м. Даўжыня 4,13 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 16,5 км. Аб’ём вады 13,8 млн. м³. Плошча вадазбору 781 (761) км². Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, на паўночным-захадзе абразійныя. Берагі нізкія, пясчаныя, задзернаваныя. Берагавая лінія звілістая, утварае шмат заліваў і мысоў. Пойма шырынёй 5—10 м. Падводная частка катлавіны складаецца з 3 плёсаў. Дно да глыбіні 4,5 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем. На возеры 15 астравоў агульнай плошчай 0,31 км² (Доўгі, Высокі, Манастыр і інш.). Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 160 м.
Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі, працякае рака Друйка, злучаючая Неспіш з возерам Недрава. Пратокай злучана з возерам Войса.
Флора і фаўна У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, плотка і іншыя віды рыб.
Населеныя пункты На беразе возера знаходзяцца наступныя вёскі: Манастыр, Маскавічы(?), Муражы, Рубеж, Шавуры.
Турызм Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. Возера Неспіш на Вікімапіі
Катэгорыя:Басейн Друйкі Катэгорыя:Браслаўская група азёр Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна