Бярэзінскі біясферны запаведнік — беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 годзе. Цэнтр — Домжарыцы. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам лясоў і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў Еўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма Бярэзіны). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.
Водныя рэсурсы
Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова Эса, якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. Водападзел між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны — раку Сергуч даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка — першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.
Усе азёры запаведніка адносяцца да эўтрофнага тыпу і знаходзяцца на стадыі інтэнсіўнага зарастання. Самае буйное з іх — возера Палік (712 гектараў) — уяўляе сабой натуральнае пашырэнне рэчышча Бярэзіны на паўднёвай ускраіне запаведніка.
На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца паўднёвы адрэзак штучнай бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучае рэкі Бярэзіна і Заходняя Дзвіна. Гэта сістэма адыгрывае пэўную гідралагічную ролю тым, што падтрымлівае ўсталяваны водны рэжым навакольнай тэрыторыі і не аказвае істотнага ўздзеяння на балотныя сістэмы запаведніка.
Ахова
У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2 % ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.
Фаўна
Разнастайнасць прыродных умоў тэрыторыі абумовіла багацце расліннага і жывёльнага свету. Фаўністычны спіс Бярэзінскага запаведніка ўключае 230 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені — віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.
Акрамя іх у запаведніку гняздуецца значная колькасць (10-15 самцоў), звычайны на гнездаванні — від, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення.
На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў млекакормячых, 8 з якіх — , , , , , , і — занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Бярэзінскі біясферны запаведнік — адзінае месца ў Еўропе, дзе на адной тэрыторыі жыве вялікая еўрапейская пяцёрка буйных млекакормячых: , , , і Березинский биосферный заповедник .
З 5 відаў паўзуноў і 11 відаў земнаводных ахове належыць .
Флора
Сучасная флора запаведніка ўключае больш 2000 відаў раслін, у тым ліку 798 сасудзістых, 37 відаў занесены ў Чырвоную кнігу. Увогуле па Беларусі назіраецца прыкладная раўнавага паміж халадаўстойлівымі і цеплалюбівымі формамі раслін з невялікай перавагай апошніх, на тэрыторыі ж Бярэзінскага запаведніка менавіта халадаўстойлівыя віды атрымалі найбольшае развіццё. У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: , (знаходзіцца далёка за паўднёвай мяжой арэала), , (рэліктавы від, у запаведніку існуе ізаляваная папуляцыя).
Інфраструктура Музей прыроды багаты панарамамі з чучаламі жывёл, у тым ліку птушак і рыб, якія жывуць на тэрыторыі запаведніка. На тэрыторыі запаведніка працуюць таксама Музей мёду, Музей міфаў. Экалагічная сцежка працягласцю 3,5 км абсталявана яскравымі адукацыйнымі стэндамі. Абапал яе стаяць скульптуры багоў і герояў славянскай міфалогіі — Вялеса, Лесавіка і інш.Жамчужына роднай прыроды — zviazda.by
Літаратура Бойко А. В. Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника / А. В. Бойко, Е. А. Сидорович, А. Б. Моисеева; под ред. Н. В. Смольского. — Минск : Наука и техника, 1975—373 с. ББК 28.088л64 Парфенов В. И. Флора Березинского биосферного заповедника / В. И. Парфенов, Л. А. Ставровская, В. И. Игнатенко. — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0 Бышнёў І. І. Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік / І. І. Бышнёў, Д. Д. Стаўроўскі, М. М. Пікулік, А. К. Цішачкін. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996.
Спасылкі
Інтэрнэт-старонка Бярэзінскага запаведніка Земоглядчук К. В. Видовой состав наземных моллюсков Березинского государственного биосферного заповедника
Катэгорыя:Запаведнікі Беларусі Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак Катэгорыя:Ушацкі раён Катэгорыя:Геаграфія Барысаўскага раёна Катэгорыя:Лепельскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1925 годзе Катэгорыя:1925 год у Беларусі
Катэгорыя:Аб’екты на марках