Балотны масіў Званец — асакова-гіпнавае нізіннае балота мезатрофнага тыпу, тыповае для Палесся, буйнейшае ў Еўропе.Республиканский ландшафтный заказник «Званец» На тэрыторыі балота створаны Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Званец», які з'яўляецца ключавой арніталагічнай тэрыторыяй (з 1998 года) і Рамсарскай тэрыторыяй (з 2002 года).
Геаграфія
Балотны масіў размешчаны на захадзе Палесся на поўдні Драгічынскага раёна і часткова ў Кобрынскім раёне, у межах Дняпроўска-Бугскага канала на поўначы, Белаазёрскай на ўсходзе і Арэхаўскай вадапажыўных сістэм на захадзе на вышыні 145—151 метраў над узроўнем мора. З паўднёвага і паўночна-заходніх бакоў балота абмежавана меліярацыйнай сістэмамі. На поўдні мяжуе з абваднымі каналамі. Само балота з'яўляецца часткай ландшафтнага заказніка плошчай 15873 га.Заказнік Званец
На тэрыторыі балотнага масіву знаходзяцца шматлікія мінеральныя астравы памерамі ад 0,2 да 10 га. Іх агульная плошча ў межах балот складае прыкладна 29, 8 %.
Таксама ў склад Званца ўваходзіць возера Залавічы і возера Залескае, якое моцна мялее ў выніку меліярацыйных работ.
Гідраграфія
Балотны комплекс мае значны памер, таму ён уяўляе сабой даволі стабільную сістэму. Сілкаванне балота ідзе за конт грунтовых вод, атмасферных ападкаў. На гідрарэжым балот уплываюць меліярацыйныя сістэмы і сетка каналаў, сток вады ў якія з'яўляецца асноўнай прычынай буйных пажараў і паводкаў.
Фаўна
Усяго на балоце Званец гняздуецца 125 відаў птушак[http://brestobl.com/turizm/les/19.html Биологический заказник республиканского значения Званец] , з якіх 21 від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, у тым ліку , , , .
Міжнародная значнасць балота Званец вызначаецца ў першую чаргу падтрыманнем найбуйнейшай у свеце папуляцыі , і іншых відаў, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення: , , . Акрамя гэтага, на тэрыторыі балота гняздуецца каля 1 % еўрапейскіх папуляцый і . Тэрыторыя таксама мае рэспубліканскае значэнне для захавання папуляцый такіх рэдкіх відаў, як , , .
На балоце зарэгістраваны і іншыя прадстаўнікі фаўны Беларусі (2 віды млекакормячых, 15 наземных і 3 віды водных насякомых), занесеныя ў Чырвоную кнігу, у тым ліку і .
Флора
На балоце сустракаюцца 664 віды розных раслін, у тым ліку многія з якіх патрабуюць розных форм аховы. Сярод іх 67 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 10 рэдкіх для Беларусі і Еўропы раслінных супольнасцей, раней шырока распаўсюджаных на нізінных балотах Палесся. З раслін, якія сустракаюцца на Званцы, 23 віды занесены ў Чырвоную кнігу РБ.
Выкарыстанне
Зямля выкарыстоўваецца для сенакосу і вырошчвання прапашных культур, у асноўным бульбы, а таксама для выпасу ската. Асноўны тып глебаў — карбанатныя.
Экалогія і ахова
Значную пагрозу для птушак ўяўляюць частыя пажары, якія сталі ўзнікаць з-за няўдала праведзенай меліярацыі. У 2003 годзе распрацаваны праект аднаўлення балота. Яго галоўная задача — аднавіць узровень вільгаці на балоце. Грошы на рэалізацыю праекта выдзелены брытанскім Каралеўскім таварыствам абароны птушак, а мерапрыемствы па аднаўленню будуць праводзіцца пад назіраннем грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Беларусі» і раённых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.Разработан проект восстановления крупнейшего болота Европы, которое находится на территории белорусского заказника «Звонец» Работы па яму меркавалі будаўніцтва 7 асноўных і 4 дадатковых дамбаў для аднаўлення ўзроўню вільгаці. Яны павінны былі перакрыць меліярацыйныя каналы, якія адводзяць ваду з балота. У выніку гэтых работ узровень вады ў перыферыйнай частцы павінен быў падняцца на 50-120 сантыметраў.Всем болотам болото Да канца 2003 года работы былі выкананы ў поўным аб'ёме.Минский курьер № 106 17.10.03г.
Неспрыяльныя фактары
Парушэнне гідралагічнага рэжыму балотнага масіву пад уплывам навакольных меліярацыйных сістэм прыводзіць да паводак альбо засух і пажараў. Узворванне глебы на мінеральных астравах, дзе растуць рэдкія віды раслін. Скарачэнне сенакашэння з'яўляецца асноўнай прычынай зарастання адкрытых нізінных балот хмызнякамі. Няўстойлівае лесакарыстанне. Лесакарыстанне на тэрыторыі заказніка праводзіцца без уліку яго значнасці для захавання біяразнастайнасці. Штогоднае выпальванне расліннасці мясцовым насельніцтвам у вясенні перыяд
Літаратура
Спасылкі Рамсарские угодья Беларуси Фатаграфія «Званец» обрел второе дыхание Пералікі біялагічных відаў
Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Палесся Катэгорыя:Балоты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак Катэгорыя:Балоты Драгічынскага раёна Катэгорыя:Балоты Кобрынскага раёна Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта