Прастыр — буйное нізіннае пойменнае балота ў міжрэччы Прыпяці, Прастыра і Стыры. Гэта апошні з тыповых старых куткоў старога Заходняга Палесся, які захаваўся сярод пераўтвораных ландшафтаў. Да нашага часу з прычыны адсутнасці мастоў праз Прыпяць і Прастыр тут не пракладзена ніводнай дарогі.

Ландшафт

На гэтым участку поймы чаргуюцца забалочаныя лугі, нізінныя адкрытыя асаковыя балоты, лазнякі і трысняговыя зараснікі. Сярод забалочаных абшараў, пранізаных сеткай невялікіх азёраў і старыц, раскіданы невялікія ўзвышэнні (астравы). Лясоў практычна няма, за выключэннем невялікіх алешнікаў уздоўж рэк.

Гідралагічная сетка прадстаўлена рэкамі Прыпяць, Прастыр, Гнілая Прыпяць, Варацец, а таксама шматлікімі пратокамі, каналамі і старычнымі азёрамі. Меліярацыйная сістэма ў межах угоддзя страціла сваё функцыянальнае значэнне. Грунтовыя воды залягаюць на глыбіні 0,1—0,9 м, а на затарфаваных участках выходзяць на паверхню. У сувязі з тым што тэрыторыя мае нізкі і плоскі рэльеф, паводка часта затрымліваецца тут на тэрмін да 4 месяцаў, таму мясцовасць моцна забалочана і практычна пазбаўлена лясоў.

Флора і фаўна

Нізіннае балота, якое знаходзіцца ў межах угоддзя, з'яўляецца паляўнічай тэрыторыяй глабальна пагражаемага віду птушак — . Усяго тут адзначана 113 відаў птушак, 92 з якіх гняздуецца. Тэрыторыя мае важнае значэнне для захавання папуляцый такіх відаў, як , , , , , , . У межах угоддзя знаходзіцца дзве калоніі з агульнай колькасцю каля 30 пар.

Жывёльны свет характэрны для пойменных супольніцтваў Палесся. У міжрэччы Прыпяць і Прастыра, а таксама ў поймах рэк Гнілая Прыпяць і Стыр канцэнтруецца . Тэрыторыя заказніка з'яўляецца месцам летняга прытулку самак з маладняком. Зараз у сувязі з браканьерствам колькасць лася моцна знізілася.

Іхтыяфаўна налічвае 23 віды. Аднак асноўная каштоўнасць пойменных угоддзяў заключаецца ў тым, што тут знаходзяцца адны з самых буйных у Палескім рэгіёне нерасцілішчы рыб. Герпетафаўна адносна бедная. З амфібій тут адзначаны , і жабы, а таксама . Паўзуны прадстаўлены і .

У фларыстычных адносінах тэрыторыя вывучана слаба. Тым не менш, у межах угоддзя выяўлена 3 віды раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: , і .

Іншае

Буйнамаштабная гаспадарчая дзейнасць у межах тэрыторыі не вядзецца. Частка ўгоддзя выкошваецца, у меншай меры тут практыкуецца выпас жывёлы. Тэрыторыя таксама выкарыстоўваецца для палявання, а рэкі, старыцы і пойменныя азёры — для аматарскай рыбнай лоўлі. У заказнік можна трапіць толькі на лодцы, а ў паводку гэтая тэрыторыя практычна недаступная.

Неспрыяльныя фактары

Парушэнне гідралагічнага рэжыму. У выніку абвалавання поймы паводкі сталі больш працяглымі і высокімі, што прыводзіць да змены відавога складу флоры і фаўны. Веснавое выпальванне расліннасці ў пойме, асабліва ў гады адсутнасці паводак, аказвае моцнае негатыўнае ўздзеянне на раслінны і жывёльны свет. Змяненне гаспадарчай дзейнасці. У апошнія дзесяцігоддзі значна зменшылася выкарыстанне пойменных участкаў для нарыхтоўкі сена, у выніку чаго адкрытыя пойменныя лугі і балоты хутка зарастаюць лазнякамі. Негатыўны ўплыў аказвае і браканьерства, якое прыводзіць да зніжэння шчыльнасці найбольш значных паляўнічых відаў млекакормячых — лася, дзіка і казулі.

Літаратура

Спасылкі Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння» «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»

Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Палесся Катэгорыя:Балоты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак Катэгорыя:Балоты Пінскага раёна Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта