На́рач (, ) — курортны пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.
Геаграфія Знаходзіцца на беразе возера Нарач, за 18 км ад горада Мядзел, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Паставы на лініі Варапаева—Лынтупы; на аўтамабільнай дарозе Мінск—Паставы. Насельніцтва 3495 чал. (2017).
Гісторыя Заснаваны 26 верасня 1964 годаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 26 верасня 1964 г. Аб утварэнні курортнага пасёлка Нарач // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 29 (1069).. У кастрычніку 1964 года вызначаны межы курортнага пасёлка, у яго склад уключаны вёскі Купа, Сцепянёва і Урлікі Нарацкага пассавета Мядзельскага раёна, а таксама санаторый, дамы адпачынку, турысцкая база і піянерскія лагерыРашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 кастрычніка і 27 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076)..
Насельніцтва 1995 — 4,2 тыс. чал. 2006 — 3,4 тыс. чал. 2016 — 3481 чал. 2017 — 3495 чал.
Эканоміка
Турыстычны комплекс «Нарач». Санаторыі «Нарач», «Нарачанскі бераг», «Спадарожнік», «Белая Русь», «Прыазёрны». Яхт-клуб «Нарачанскі». Гасцініца «Нарач», гасцявы дом «Возера Нарач» і інш. Рыбакамбінат.
Працуе даследчая Нарачанская азёрная станцыя.
Парк Парк закладзены ў ХІХ стагоддзі на плошчы 3 га, збярогся часткова. Парадная частка мае сіметрычна-восевае рашэнне. Уезд фіксаваны дзвюма парамі куліс з елкі і таполі белай, цэнтральная частка партэра дэкарыравана бэзам. Пейзажная частка парку займае дзве тэрасы. Яна ўключае дрэвавыя групы, паляны і водную сістэму. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, з экзотаў захаваліся піхта сібірская, сасна румелійская, ліпа еўрапейская і інш.
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 года. Стан сяцовасці на 1980 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Курорты Беларусі