Тадэвуш Урублеўскі (,  — ) — польскі адвакат, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 лістапада 1858 года ў сям’і Яўстафія і Эміліі з Бянёўскіх, меў брата Аўгусціна. Яго дзядзька Валерый Антоні Урублеўскі быў адным з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі, пазней — генерал Парыжскай Камуны.

Належаў да краёўцаў дэмакратычнага (або дэмакратычна-ліберальнага) кірунку, меў кантакты з дзеячамі літоўскага руху. Паводле літоўскага гісторыка Даруса Сталюнаса, у адвакацкай канторы Т. Урублеўскага з 1898 працаваў Ёнас Вілейшыс, адзін з прызнаных лідараў літоўскага руху. У 1904 Т. Урублеўскі абараняў на судзе іншага літоўскага дзеяча Павіласа ВішынскасаСталюнас Д. Гражданин Великого Княжества Литовского // Вильнюс = Vilnius. — 1989. — Март — апрель. С. 129. Т. Урублеўскі быў упэўнены, што «мір і згода запануюць у нашым краі, калі ўсе мы будзем імкнуцца да ўсталявання брацкіх і справядлівых адносінаў уласнымі сіламі, а не пры дапамозе паліцыі, судовых прысудаў і турмаў»Jurkiewicz J. Demokraci wileńścy w latach 1905—1914 (Zarys dzałalności i myśli politycznej) // Acta Baltico-Slavica. — XV. — 1983. S. 161. Збіраў бібліятэку, якую потым перадаў гораду Вільні. 240px|left|Бібліятэка Акадэміі навук Літвы|thumb

Літаратура Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. Гродна, 2001. Абрамовіч Людвіг. Тадэвуш Урублеўскі // Наша Слова. № 38 (1501), 23 верасня 2020. // на pawet.net

Спасылкі padrimariani.org Podlaska Digital Library at pbc.biaman.pl

Тадэвуш Катэгорыя:Краёўцы