Касцюкоўка (, ) — былы рабочы пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, падпарадкоўваўся Чыгуначнаму райсавету Гомеля. За 12 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Жлобін, на аўтадарозе Гомель — Магілёў. Насельніцтва 9 904 чал. (2016).
Гісторыя Вядомы з 1873 года як станцыя Лібава-Роменскай чыгункі. З 1929 года пасёлак рабочых Гомельскага шклозавода, з 1935 года рабочы пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны завод і пасёлак разбураныя, у 1943—1945 адноўленыя. Апроч шклозавода, у Касцюкоўцы дзейнічаюць прадпрыемствы тарфяной і швейнай прамысловасці.
У 2016 годзе Касцюкоўка ўвайшла ў межы Гомеля.
Насельніцтва
XX стагоддзе: 1995 — 11,1 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2004 — 10,6 тыс. чал.; 2006 — 10,6 тыс. чал.; 2009 — 9409 чал. (1 студзеня), 9484 чал. (14 кастрычніка, перапіс); 2010 — 9522 чал.; 2011 — 9522 чал.; 2012 — 9614 чал.; 2013 — 9606 чал.; 2014 — 9651 чал.; 2015 — 9895 чал.; 2016 — 9904 чал.
Вядомыя асобы Уладзімір Сцяпанавіч Шымко — генерал-лейтэнант авіяцыі. Пётр Дзмітрыевіч Лук’яненка — мастак, аўтар і вядучы тэлевізійнай праграмы «Мастак і час». Уладзімір Паўлавіч Ісачанка (нар. 1956) — мастак, выкладчык. Валянціна Якімовіч (Малахоўская, нар. 1949) — беларускі фалькларыст, грамадскі дзеяч у ЗША. Уладзімір Сцяпан (нар. 1958) — беларускі мастак, пісьменнік, журналіст. Мікола Сцепаненка (1962—2022) — беларускі празаік, журналіст Таццяна Валер’еўна Абель (нар. 1964) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Гл. таксама Гомельшкло Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чыгуначны раён (Гомель)