Спораўскае балота — адзін з найбуйнейшых у Еўропе комплекс пойменных нізінных балот, якія захаваліся ў натуральным стане, плошчай 19075 гектараў.Балота Спораўскае Дзякуючы сваім памерам балотны масіў застаецца стабільнай экасістэмай, якая ў пэўнай ступені не залежыць ад змен на прылягаючых тэрыторыях. Разам з возерам Спораўскае ўтварае біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Спораўскі», утвораны ў сучасных межах у 1999 годзе. З’яўляецца тэрыторыяй, важнай для птушак з 1998 года (код — BY002-003, крытэрыі А1, В2, В3). Першае рамсарскае ўгоддзе заснавана ў 1999 годзе (крытэрыі 1а, 2а).
Водныя рэсурсы
У цэнтры заказніка працякае рака Ясельда з вельмі звілістым і зарослым воднай расліннасцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кіламетраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказніка знаходзіцца возера Спораўскае. Асноўная частка тэрыторыі заказніка занята адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2 %), нізінныя балоты з мазаічна размешчанымі хмызнякамі займаюць 17,9 % плошчы, на долю балот, парослых хмызнякамі, прыходзіцца 4,1 %. Сярод балот раскіданы шматлікія невысокія пагоркі і ўзвышшы (мінеральныя астравы).
У цэнтры заказніка працякае рака Ясельда з вельмі звілістым і зарослым воднай расліннасцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кіламетраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказніка знаходзіцца возера Спораўскае. Асноўная частка тэрыторыі заказніка занята адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2 %), нізінныя балоты з мазаічна размешчанымі хмызнякамі займаюць 17,9 % плошчы, на долю балот, парослых хмызнякамі, прыходзіцца 4,1 %. Сярод балот раскіданы шматлікія невысокія пагоркі і ўзвышшы (мінеральныя астравы).
Да меліярацыі гідралагічны рэжым ракі Ясельда быў тыповым для раўнінных рэк: кожную вясну бывала высокая паводка, якая змянялася летняй межанню. На працягу ўсяго года здараліся рэдкія навадненні, выкліканыя ападкамі. У цяперашні час увесь участак ракі Ясельда вышэй заказніка выпрамлены і зарэгуляваны. На рацэ створаны вадасховішча і рыбгас «Сялец», ад дзейнасці якіх залежыць гідралагічны рэжым на тэрыторыі заказніка. У апошнія гады веснавыя паводкі адсутнічаюць, затое пачасціліся летнія навадненні. Парушэнне гідралагічнага рэжыму прыводзіць да інтэнсіўнага зарастання рэчышча ракі і возера, да штогодніх затапленняў поймы ці, наадварот, моцных засух і пажараў.
Флора
У мінулым мінеральныя астравы былі пакрыты дубова-хваёвымі лясамі, але пазней іх высеклі і гэтыя ўчасткі сталі выкарыстоўваць у якасці выганаў і пашаў. У цяперашні час большая частка сельскагаспадарчых тэрыторый закінута і на іх аднаўляецца натуральная расліннасць.
Забалочаная пойма характарызуецца ўнікальным, хаця і не вельмі багатым складам раслін. Звязана гэта з тым, што нешматлікія ўзвышэнні рельефу (мінеральныя астравы), якія робяць больш разнастайнай бедную флору балот, у значнай ступені трансфармаваны.
Фаўна
Тэрыторыя з’яўляецца вызначальным месцам гнездавання , папуляцыя якой знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення. Тут гняздуецца каля 9 % сусветнай папуляцыі і адзначана самая высокая ў свеце шчыльнасць гэтага віду. Заказнік забяспечвае існаванне папуляцый цэлага шэрагу рэдкіх і знікаючых відаў птушак, сярод якіх два віды ( і ) таксама знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення, а 20 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Акрамя гэтага, тэрыторыя заказніка падтрымлівае папуляцыю , якая мае міжнародную значнасць, і папуляцыю нацыянальнай значнасці. Усяго на гнездаванні ў заказніку адзначана 123 віды птушак.
З іншых рэдкіх прадстаўнікоў нашай фаўны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, у заказніку адзначаны 1 від паўзуноў () і 18 відаў насякомых, 2 з якіх уключаны яшчэ і ў Еўрапейскую Чырвоную кнігу.
Іншае
Тэрыторыя заказніка выкарыстоўваецца для наступных відаў гаспадарчай дзейнасці: сенакашэння і выпасу жывёлы (10-15 % плошчы), лясной гаспадаркі, палявання і рыбнай лоўлі. На прылягаючых да ўгоддзя, у асноўным меліяраваных, землях вырошчваюцца прапашныя і зерневыя культуры.
Неспрыяльныя фактары
Парушэнне гідралагічнага рэжыму ракі Ясельда з’яўляецца важнейшым фактарам, які вызначае стан экасістэмы балота і яго біялагічнай разнастайнасці. Эксплуатацыя вадасховішча і рыбгаса «Сялец» з’яўляецца прычынай паводак і засух на балоце, якія, у сваю чаргу, прыводзяць да затаплення гнёздаў птушак, паскарэння раслінных сукцэсій, зарастання рэчышча ракі і возера, веснавых пажараў і, як вынік, да змены відавога складу флоры і фаўны. Забруджванне вады цяжкімі металамі, пестыцыдамі, арганічнымі рэчывамі. Узворванне глебы на мінеральных астравах, дзе растуць рэдкія віды раслін. Скарачэнне сенакашэння з’яўляецца асноўнай прычынай зарастання адкрытых нізінных балот хмызнякамі. Штогоднае веснавое выпальванне расліннасці практыкуецца мясцовым насельніцтвам і наносіць істотную страту біялагічнай разнастайнасці. Асабліва буйныя пашкоджанні адбываюцца ва ўмовах сухой вясны і адсутнасці паводак, калі разам з расліннасцю выпальваецца верхні пласт глебы, карэнні раслін і гінуць усе насякомыя. На такіх выпаленых балотах і лугах большасць відаў птушак перастае гнездавацца.
Літаратура
Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Палесся Катэгорыя:Балоты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак Катэгорыя:Балоты Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Балоты Драгічынскага раёна Катэгорыя:Балоты Іванаўскага раёна Катэгорыя:Балоты Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта